Ціханоўская хоча працягваць супрацу з Ісландыяй пры новым кіраўніцтве МЗС

23 снежня, Позірк. Працягу супрацы з Ісландыяй “у імя свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека” з “нецярпеннем чакае” беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Сваім жаданнем палітык падзялілася 22 снежня на старонцы ў сацсетцы Х, віншуючы Таргердзюр Катрын Гунарсдоцір з прызначэннем на пасаду ісландскага міністра замежных спраў.
Ранейшаму кіраўніку МЗС Ісландыі Тордзіс Колбрун Рэйкфіёрд Гільфадоцір дэмлідар падзякавала “за падтрымку і сяброўства ў <…> барацьбе за дэмакратычную Беларусь”.
Ціханоўская наведвала Ісландыю сёлета напрыканцы кастрычніка.
Палітык узяла ўдзел у 76-й сесіі Паўночнага савета ў якасці аднаго з двух спецыяльных гасцей (другі — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі). На пленарным пасяджэнні яна прапанавала ўключыць дэмакратычную Беларусь у супольнасць краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, заклікала разглядаць яе “як партнёра, саюзніка”, а таксама “адпрэчыць як фарс” будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
На сустрэчы з прэзідэнтам Ісландыі Халай Томасдоцір Ціханоўская абмеркавала рост рэпрэсій у Беларусі, “метады вызвалення і спосабы дапамогі палітвязням, <…> важнасць падтрымкі незалежных медыя, бізнесу і культурных ініцыятыў і арганізацый і падтрымку Украіны”.
На сустрэчы беларускага палітыка з кіраўнікамі МЗС краін Паўночнай Еўропы ў тыя ж дні стала вядома, што Рэйк’явік прызначыў спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі — Германа Інгальфсана, які таксама з’яўляецца пастпрэдам Ісландыі ў НАТО, а Капенгаген — Грэтэ Сіласэн, амбасадара Даніі ў Літве. Таксама было заяўлена, што Фінляндыя вызначыць кандыдатуру спецпрадстаўніка “найбліжэйшым часам”.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ траўня тэхагляд прайшло на 20,2% больш транспарту, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе "некалькі збалансаваць" высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+