Жыхарам Літвы ў радыусе 100 км ад БелАЭС выдадуць таблеткі ёдыду калію
12 студзеня, Позірк. Грамадзянам Літвы, якія пражываюць у радыусе 100 кіламетраў ад Беларускай атамнай электрастанцыі, выдадуць таблеткі ёдыду калію, паведамляе партал навін Delfi.
Такая практыка існуе ў Літве з 2020 года, гаворыцца ў публікацыі. Тэрмін прыдатнасці таблетак, выдадзеных папярэдні раз, мінае ў снежні-лютым, звяртае ўвагу медыя.
Адзначаецца, што ёдыд калія абараняе шчытападобную залозу пры радыеактыўным апрамяненні.
Раздача лекаў будзе арганізаваная Міністэрства аховы здароўя Літвы праз сетку аптэк.
19 снежня 2024 года Міністэрства энергетыкі Беларусі паведаміла, што другі энергаблок БелАЭС “часова адключаны ад сеткі з-за спрацоўвання аднаго з датчыкаў”. “Рашэнне адключыць блок ад сеткі было прынята для правядзення штатнай дыягностыкі працы датчыкаў сістэм забеспячэння, — гаварылася ў рэлізе ведамства. — Адпаведныя работы цяпер праводзяцца на БелАЭС. Яны не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання”.
Раней 19 снежня партал “Зеркало” паведаміў, што “абодва энергаблокі БелАЭС ужо два тыдні не выпрацоўваюць электрычнасць”. “І калі першы знаходзіцца на планавым рамонце, то другі адключаны праз няспраўнасць контуру, які з’яўляецца носьбітам радыеактыўнага асяроддзя”, — гаварылася ў публікацыі.
3 снежня прэс-служба БелАЭС паведамляла, што першы энергаблок станцыі выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт. Адзначалася, што на кожным блоку атамнай станцыі “ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай” згаданыя рамонты праводзяцца штогод — для “перагрузкі ядзернага паліва ў рэактарнай устаноўцы і падтрымання бяспекі і надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм на самым высокім узроўні”.
Першы планава-папераджальны рамонт першага энергаблока атамнай станцыі быў праведзены ў 2022 годзе і заняў 198 дзён замест належных 80. Другі рамонт — у 2023 годзе — заняў 68 дзён.
Другі блок АЭС рамантавалі ў 2024 годзе, працэс, згодна з паведамленнямі Міністэрства энергетыкі, заняў роўна 80 дзён.
Будаўніцтва БелАЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

