У рамках падрыхтоўкі да вучэнняў “Захад” Беларусь і РФ трэніруюцца прымяняць рэгіянальную групоўку войскаў
14 студзеня, Позірк. Сумесная штабная трэніроўка аб’яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) — РГВ(С) — праходзіць у Мінску “ў інтарэсах падвышэння абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
“Тэма трэніроўкі — “Прыняцце рашэння на прымяненне РГВ(С) у інтарэсах гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы”, — гаворыцца ў паведамленні. — З 14 па 16 студзеня на стацыянарных пунктах упраўлення прадстаўнікі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі прапрацуюць адзін з варыянтаў прымянення груповак войскаў (сіл) у ходзе сумесных дзеянняў”.
Мінабароны сцвярджае, што гэтая трэніроўка з’яўляецца “складовай часткай комплексу мерапрыемстваў па падрыхтоўцы” да сумесных стратэгічных вучэнняў “Захад”, якія пройдуць у 2025 годзе на тэрыторыі Беларусі.
РГВ(С) пачала фізічна фармавацца на беларускай тэрыторыі ў кастрычніку 2022 года, афіцыйна — у сувязі з “абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы”. Працэс адбываўся на фоне вайны РФ супраць Украіны, у якой кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае Крэмль, а таксама абвастрэння стасункаў з краінамі Захаду.
Дакладная дата правядзення вучэнняў “Захад” дагэтуль публічна не абвешчаная. Напрыканцы мінулага тыдня начальнік дэпартамента міжнароднай ваеннай супрацы — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што ў іх возьме ўдзел больш за 13 тыс. чалавек, у сувязі з чым пра тэрміны правядзення і колькасць войскаў, што прыцягваюцца да манеўраў, апавясцілі ўсіх удзельнікаў Венскага дакумента.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства