Ціханоўская абмеркавала з заснавальнікам “Вікіпедыі” праблему бачнасці беларускамоўнай версіі ў пашукавіках

23 студзеня, Позірк. Праблему прыярытэту рускамоўных артыкулаў у пошукавых сістэмах, што абмяжоўвае бачнасць беларускамоўнай “Вікіпедыі”, абмеркавала на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з заснавальнікам энцыклапедыі Джымі Уэйлсам.
Падчас гутаркі дэмлідар, як паведамляе яе прэс-служба, уздымала пытанні “бяспекі беларускіх вікіпедыстаў ва ўмовах рэпрэсій і магчымасці іх падтрымкі праз сумесныя праграмы“.
Ціханоўская таксама падзякавала Уэйлсу за канчатковае рашэнне выкарыстоўваць у энцыклапедыі назву “Беларусь“ замест “Белоруссия“ (рашэнне аб гэтым прыняў арбітражны камітэт “Вікіпедыі”).
“Вікіпедыя” “не мае ніякага дачынення да поўнай, дакладнай, выверанай інфармацыі пра краіну”, якую дае Беларуская энцыклапедыя, заявіла на прэс-канферэнцыі 14 лістапада 2024 года загадчыца яе галоўнай рэдакцыяй Соф’я Самуэль.
Паводле яе сцвярджэння, нешматлікія краіны свету могуць дазволіць сабе сваю энцыклапедыю, гэта вельмі дарагое задавальненне, пры гэтым беларускі праект “цалкам фінансуецца дзяржавай“.
Гаворка ідзе пра электронную версію Беларускай энцыклапедыі, якая цяпер ствараецца.

- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

