У МЗС з удзелам кіраўніка дэлегацыі МКЧК разгледзелі “гуманітарныя аспекты бягучых міжнародных узброеных канфліктаў”

19 лютага, Позірк. “Гуманітарныя аспекты бягучых міжнародных узброеных канфліктаў” разгледжаны на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Юрыя Амбразевіча з кіраўніком дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі Верай Радовіч 18 лютага.
“Бакі пацвердзілі высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі адзін аднаго ў вырашэнні гуманітарных пытанняў, а таксама выказалі ўзаемную гатоўнасць працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва”, — паведамляе прэс-служба ведамства.
Падпісаны чарговы штогадовы план сумесных мерапрыемстваў дзяржаўных і іншых арганізацый Беларусі і МКЧК.
Ён змяшчае “праекты па абмене вопытам” з экспертамі арганізацыі “ў галіне працы з мігрантамі, імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права”.
Аналагічныя галіны супрацоўніцтва называліся пры падпісанні плана на 2024 год. Акрамя таго, у ім фігуравала “забеспячэнне гатоўнасці да надзвычайных сітуацый і рэагавання на іх”.
МКЧК удзельнічае ў арганізацыі працэсу абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа — міжнародная гуманітарная арганізацыя, заснаваная ў 1863 годзе ў Швейцарыі. Дэкларуе ў сваёй дзейнасці прынцыпы нейтральнасці і бесстароннасці, дае абарону і аказвае дапамогу пацярпелым ва ўзброеных канфліктах. З’яўляецца складовай часткай Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



