Мінск 02:46

Напярэдадні 8 сакавіка дыпмісіі дэмакратычных краін запатрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў

Алена Гнаўк і Вікторыя Кульша
Крыніца: фэйсбук-старонка пасольства Францыі ў Беларусі

7 сакавіка, Позірк. Акрэдытаваныя для працы ў Беларусі дыппрадстаўніцтвы дэмакратычных краін правялі ў сацыяльных сетках акцыю, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню і беларускім палітвязням.

“У гэты Міжнародны жаночы дзень мы згадваем 150 жанчын-палітвязняў у Беларусі. Вікторыя Кульша і Алена Гнаук — адны з тых, хто знаходзіцца за кратамі, мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і не атрымлівае неабходнай медыцынскай дапамогі. Гэта бесчалавечна. Мы патрабуем неадкладнага аказання медыцынскай дапамогі і вызвалення ўсіх палітвязняў”, — гаворыцца ў супольнай заяве.

Тэкст заявы апублікаваны на старонках у сацыяльных сетках дыпмісій ЕС, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Францыі, пасла па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Асты Андрыяускене і інш.

Пра дрэнны стан здароўя палітзняволеных Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук, а таксама Вольгі Маёравай паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Вільні 10 лютага экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

Падзяліцца: