За суткі ліквідавана больш за 20 лясных пажараў
8 сакавіка, Позірк. З 6 гадзін 7 сакавіка да 6 гадзін 8 сакавіка ў Беларусі ліквідаваны 23 лясныя пажары на агульнай плошчы звыш 13 га, восем тарфяных (2,3 га) і 253 пажары травы і кустоў (126,8 га), вынікае з сутачнай зводкі МНС.
У Брэсцкай вобласці лясы гарэлі 11 разоў, Віцебскай і Мінскай — па адным, Гомельскай — сем, Магілёўскай — тры разы. Большасць узгаранняў ліквідавана сіламі Мінлясгаса без прыцягнення МНС.
“У сувязі з ростам колькасці загаранняў у прыродных экасістэмах Брагінскае, Ельскае, Лельчыцкае і Мазырскае звёны Гомельскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС, на падставе распараджэнняў адпаведных райвыканкамаў, пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці функцыянавання”, — гаворыцца ў рэлізе.
Таксама са зводкі вынікае, што за суткі на пажары загінуў адзін чалавек — у дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства каля в. Баравая Слабада Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці.
Загінулы 1956 года нараджэння “пражываў у доме з дазволу гаспадара”, прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
Як паведамлялася, напярэдадні міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі правёў аператыўную нараду “ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі, звязанай з ростам пажараў у экасістэме”.
Паводле даных ведамства, “у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года назіраецца павелічэнне колькасці загаранняў у прыродных экасістэмах у 13,4 раза (з 54 да 726 выпадкаў)”, “плошча іх уздзеяння” павялічылася ў 64 разы (з 4,3 га да 276,1 га)”.
За папярэднія суткі адбыўся 31 лясны пажар, тры тарфяныя і 259 пажараў травы і кустоў.
Шэсць чалавек загінула на пажарах суткамі раней (у памяшканнях, пераважна жылых).
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+