Больш за 48 тыс. грамадзян Беларусі звярнуліся па легалізацыю ў Польшчы ў 2024 годзе

10 сакавіка, Позірк. Больш за 48 тыс. грамадзян Беларусі звярнуліся па легалізацыю знаходжання на тэрыторыі Польшчы ў 2024 годзе, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет са спасылкай на кіраўніка Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томаша Цытрыновіча.
10 сакавіка ён сустрэўся ў Варшаве з намеснікам кіраўніка АПК Паўлам Латушкам і іншымі прадстаўнікамі дэмсіл падчас паседжання створанай Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў.
Адзначаецца, што толькі за студзень 2025 года зваротаў на легалізацыю ад беларусаў было больш за 4 тыс.
Цытрыновіч паведаміў, што польскі бок прымае намаганні, каб скараціць тэрміны разгляду спраў па легалізацыі беларусаў у Польшчы. У прыватнасці, у другой палове 2025 года плануецца ўнесці змены ў закон аб замежніках, каб увесці электронную сістэму падачы дакументаў для замежнікаў.
“Абмеркаваны шэраг праблем: скарачэнне тэрмінаў разгляду спраў па легалізацыі беларусаў у Польшчы, пытанні, звязаныя з падставамі для выдачы падарожных дакументаў у тым ліку ў выпадку сканчэння старонак для віз і пячатак альбо калі пашпарт быў выдадзены больш за 10 гадоў таму”, — гаворыцца ў рэлізе.
Латушка прапанаваў разгледзець магчымасць выдачы польскіх падарожных дакументаў для замежнікаў на тэрмін больш за год — на сёння існуе такое абмежаванне.
Прадстаўнік польскага боку праінфармаваў, што разглядаецца магчымасць унясення змен у заканадаўства з мэтай павялічыць тэрмін дзеяння дакумента.
З 2021 года больш за 240 тыс. грамадзян Беларусі падалося на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы, паведаміў “Позірку” у снежні мінулага года Латушка, спасылаючыся на звесткі, атрыманыя ў МУС краіны.
З іх ужо больш за 140 тыс. мае сапраўдны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, дадаў палітык.
Колькасць грамадзян Беларусі, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы, скарацілася за 2024 за год на 10,4 %, вынікае з даных, апублікаваных Упраўленнем па справах іншаземцаў Польшчы.
У ммнулым годзе міжнародную абарону ў Польшчы атрымала 2,6 тыс. грамадзян Беларусі, у 2023-м — 2,9. Пры гэтым у мінулым годзе беларусамі пададзена 3,9 тыс. заяў аб яе прадастаўленні (у 2023-м — 3,7 тыс.). Адмовы за мінулы год атрымала 150 чалавек.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+