За тыдзень на аб’ектах АПК агнём знішчана 290 тон саломы, згарэў трактар, пашкоджаныя пагрузчык і грузавік
23 сакавіка, Позірк. У выніку пажару, які адбыўся ўвечары 22 сакавіка ў будынку для захоўвання тэхнікі на тэрыторыі механічных майстэрняў КСУП “Волпа” ў Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць) быў знішчаны трактар “МТЗ-82”, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пашкоджанні атрымаў грузавы аўтамабіль“ГАЗ-53”.
Супрацоўнікі МНС паспелі выратаваць пяць адзінак тэхнікі (чатыры трактары і грузавік), адзначае ведамства.
Раней МНС паведамляла аб пашкоджанні франтальнага пагрузчыка “Амкадор 320” на пажары 21 сакавіка ў кароўніку на тэрыторыі Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць).
На аб’ектах аграпрамысловага комплексу на гэтым тыдні адбыліся і іншыя здарэнні.
У Мінскай вобласці агнём знішчана 290 тон саломы: 19 сакавіка ў Смалявіцкім раёне (200 т у рулонах), 21 сакавіка — у Мінскім раёне (90 т у цюках).
22 сакавіка ў Гродзенскім раёне знішчаны дах на плошчы 600 кв. м і закураныя сцены ў неэксплутаваным будынку ААТ “Агракамбінат Скідзельскі”.
Усяго, паводле афіцыйных звестак МНС, у 2025 годзе ў арганізацыях АПК згарэла або было пашкоджана агнём шэсць адзінак тэхнікі. “Позірк“ раней паведамляў пра пажары 14 сакавіка ў Магілёўскім раёне — былі пашкоджаныя маторны адсек і кабіна трактара “МТЗ-1221В”), 13 сакавіка ў Жлобінскім раёне (Гомельская вобласць) — знішчаны трактар “МТЗ-3522 ДЦ”, 9 студзеня ў Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць) — пашкоджаны трактар “МТЗ-82” з прычэпам.
Паводле падлікаў “Позірку“, у 2024 годзе на аб’ектах АПК у выніку ўзгаранняў было знішчана або пашкоджана мінімум 73 адзінкі тэхнікі і абсталявання.
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — на 14,6% (з 8.798 на канец 2019 года да 7.514 на канец 2024-га), бульбаўборачных — на 32,9% (з 778 да 522), буракаўборачных — на 27,5% (з 298 да 216), кормаўборачных — на 11,6% (з 4.138 да 3.660), ільноўборачных — на 30,1% (з 428 да 299).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася на 9,6% (з 38.966 да 35.241), грузавых аўтамабіляў — на 14,8% (з 17.873 да 15.228).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш на 15,4% (з 10.758 да 9.096), бульбакапальнікаў — на 35,3% (з 1.254 да 811), бульбасажалак — на 28% (з 1.198 да 862), зернеачышчальных машын — на 12,7% (з 6.939 да 6.059), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — на 19,6% (з 2.559 да 2.057).
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка