У “народнае апалчэнне” на мяжы з Украінай МУС набірае “сур’ёзных мужыкоў”, якія служылі ў войску ў 70–80 гады — Карпянкоў

23 сакавіка, Позірк. Аб стварэнні ў памежных з Украінай раёнах падраздзяленняў “народнага апалчэння” заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі (УС) Мікалай Карпянкоў.
“Працягваем вось ужо на працягу дзевяці месяцаў выконваць задачы ў памежжы. Мы, вядома, шукаем там пэўныя рэзервы. І яшчэ дадатковае прыкладанне нашых намаганняў для забеспячэння бяспекі — мы займаемся не толькі тэрытарыяльнай абаронай, але і падрыхтоўкай “народнага апалчэння” там у памежжы”, — сказаў намеснік кіраўніка МУС (па відэа ў ютуб-канале ВВ).
“Народнае апалчэнне”, дадаў Карпянкоў, гэта “тыя, хто не прызваны ў тэрытарыяльную абарону і застаецца на месцах”. “І яны гатовыя і здольныя павінны [быць] выконваць задачы ў інтарэсах органаў унутраных спраў. Гэта падтрыманне рэжыму надзвычайнага становішча, ваеннага становішча, гэта блокпасты, гэта патрулі, гэта ахова крытычна важных аб’ектаў. Таму на гэты момант актыўна рыхтуем “народнае апалчэнне”, — адзначыў намеснік міністра.
“Ва ўсіх гэтых гарадках [ля мяжы з Украінай], вы ведаеце, жадаючых сотні, але могуць быць набраныя 150–200 чалавек, каб была спарадкаваная сістэма падрыхтоўкі і яны былі разбітыя на пэўныя такія падраздзяленні”, — сказаў ён.
У гэтыя падраздзяленні, паводле яго слоў, набіраюцца “сур’ёзныя мужыкі, якія ў 70–80-я гады [мінулага стагоддзя] служылі ў войску”. “Яны настолькі высока матываваныя, яны настолькі гатовыя абараняць свой дом, сваю сям’ю, сваіх дзяцей, сваіх унукаў, Рэспубліку Беларусь, што пасля кожнага занятку яны нам кажуць: а калі наступны занятак? І дайце нам, калі ласка, пабольш патронаў. І, вы ведаеце, намі гэта вельмі добра ўспрымаецца, і гэта пэўны дадатковы рэзерв па забеспячэнні <…> бяспекі нашых грамадзян”, — заявіў Карпянкоў.
“І, гледзячы на Украіну, што там адбываецца, гледзячы, вядома, на Курскую вобласць [РФ], якія там на гэты момант наступствы, вы ведаеце, людзям, для чаго гэта трэба, тлумачыць не даводзіцца”, — адзначыў намеснік кіраўніка ведамства.
23 жніўня 2024 года намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктар Тумар заявіў, што ў выпадку ўварвання ў Беларусь Узброеных сіл Украіны будуць задзейнічаныя сілы тэрытарыяльнай абароны і “народнага апалчэння”.
Паводле яго слоў, “калі б здарылася такая сітуацыя ў Беларусі, як у Курскай вобласці”, “далі б магчымасць людзям адстойваць свой дом са зброяй”.
“І проста так дыверсійна-разведвальныя групы ўжо свабодна не перамяшчаліся, і ва ўкраінцаў не было б магчымасці проста так расстрэльваць грамадзянскія аўтамабілі”, — дадаў ён.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў УС, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Згодна з прынятым у 2023 годзе законам “Аб народным апалчэнні”, яго задача заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў”. Стварэнне ініцыявана Аляксандрам Лукашэнкам. Фармуецца пры кожнай сельскай радзе “на добраахвотнай аснове”.
Аперацыю ў Курскай вобласці УСУ вядуць з 6 жніўня 2024 года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа тры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей з патрэбай паменшылася амаль утраяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства