Мэр Вашынгтона абвясціла 25 сакавіка Днём Волі Беларусі ў сталіцы ЗША

24 сакавіка, Позірк. Днём Волі Беларусі ў сталіцы ЗША афіцыйна абвясціла 25 сакавіка 2025 года мэр Вашынгтона (акруга Калумбія) Мюрыел Баўзер. Пра гэта сведчыць падпісаны палітыкам дакумент, фатаграфію якога апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Баўзер адзначыла ў дакуменце, што ў Дзень Волі “асобныя беларусы і цэлыя супольнасці аддаюць даніну павагі сваёй культурнай спадчыне і выступаюць за дэмакратыю, справядлівасць і фундаментальныя правы кожнага чалавека”.
“Беларускія традыцыі і звычаі ўзбагачаюць грамадскае жыццё нашай супольнасці, спрыяюць культурнай разнастайнасці і надаюць яркасць і самабытнасць акрузе Калумбія. Мы падзяляем універсальныя прынцыпы свабоды, самакіравання і чалавечай годнасці, усё гэта каштоўнасці, якія натхняюць людзей ва ўсім свеце на дасягненне справядлівага і дэмакратычнага грамадства”, — гаворыцца ў дакуменце.
Ціханоўская падзякавала Баўзер за тое, што тая абвяшчае 25 сакавіка Днём Волі Беларусі ў Вашынгтоне ўжо чацвёрты год запар. Першы раз гэты дзень атрымаў адпаведны статус у амерыканскай сталіцы ў 2022 годзе.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі заканчаюцца затрыманнямі і наступнымі судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі”, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Акцыі за мяжою да Дня Волі будуць адбывацца з 20 па 30 сакавіка. Узяць у іх удзел беларусаў заклікала дэмлідар Святлана Ціханоўская 21 сакавіка.
На 25 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваю сёмую інаўгурацыю.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка