Лукашэнка прадаставіў беларускае грамадзянства 311 замежнікам
27 сакавіка, Позірк. У беларускае грамадзянства прынята 311 чалавек, адпаведны ўказ 27 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Грамадзянства атрымалі выхадцы з Украіны, Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Лівана, Малдовы, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Адзначаецца, што 26 чалавек з 311 з’яўляюцца непаўналетнімі.
Пры гэтым, як заяўляецца, Лукашэнкам “прынятае рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу асоб, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі”.
26 жніўня 2024 года Лукашэнка прадаставіў грамадзянства Беларусі 243 асобам, 11 чэрвеня — 244.
Згодна з указам Лукашэнкі № 222 ад 21 ліпеня 2023 года, асобы, якія набываюць грамадзянства, павінны клясціся быць патрыётамі Беларусі, “выконваць і паважаць” Канстытуцыю і законы ў цэлым, “абараняць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць” Беларусі, “паважаць яе дзяржаўныя сімвалы, духоўныя, гістарычныя, культурныя і нацыянальныя традыцыі, захоўваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым беларускага народа”, “паважаць годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб”.
У згаданым указе таксама вызначана “працэдура ўнясення” Лукашэнку “матэрыялаў аб страце грамадзянства” за ўдзел у “экстрэмісцкай дзейнасці” або “прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



