У Польшчы ў памежнай з Беларуссю рацэ Буг за дзень знойдзены целы двух мігрантаў

16 красавіка, Позірк. Службовымі асобамі Надбужанскага атрада польскай пагранічнай аховы ў Януве-Падляскім 15 красавіка знойдзена група з 13 грамадзян Афганістана, якія нелегальна прабраліся на тэрыторыю Польшчы з Беларусі праз раку Буг, паведаміў партал навін Бяла-Падляскі.
Адзначаецца, што падчас аперацыі па іх затрыманні было знойдзена цела чалавека, які, “хутчэй за ўсё, патануў значна раней”, а пазней у той жа дзень у рацэ — цела яшчэ аднаго мігранта.
Паводле даных “Газеты Выборчай“, за апошнія два тыдні на польска-беларускай мяжы было знойдзена пяць цел: два на беларускім баку, тры — на польскім (адно 5 красавіка і два — 15-га).
“З пачатку міграцыйнага крызісу летам 2021 года па абодва бакі польска-беларускай мяжы былі выяўленыя целы не менш за 66 чалавек. Так адбываецца з таго часу, як Аляксандр Лукашэнка, абяцаючы лёгкі доступ у Еўропу, адкрыў міграцыйны канал праз Беларусь, тым самым завабіўшы ў пастку людзей, якія ратуюцца ад войнаў, пераследаў, крайняй галечы і гвалту“, — піша выданне.
Таксама 16 красавіка намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык заявіў у эфіры польскага тэлебачання, што ў Варшаве чакаюць новых правакацый на мяжы з беларускага боку, у тым ліку з ужываннем гвалту да мігрантаў.
Паводле яго сцвярджэння, загінуўшых мігрантаў, целы якіх знойдзены напярэдадні, “сутыкнулі ў ваду беларускія службы, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне сакавіка”.
13 красавіка міністр унутраных спраў і адміністрацыі, каардынатар спецыяльных службаў Томаш Семаняк напісаў у Х, што апошнім часам прадстаўнікі беларускіх службаў “звяртаюцца да прамых правакацый і агрэсіўных дзеянняў паблізу мяжы”.
Каментар міністра з’явіўся праз некалькі гадзін пасля таго, як прэс-сакратар ведамства Яцэк Дабжыньскі ў той жа сацсетцы паведаміў пра чарговую спробу нелегальнага пранікнення ў краіну: “мяжа каля Мельніка. Некалькі дзясяткаў чалавек спрабуюць абысці ахову і нелегальна пранікнуць у Польшчу. Калі з’яўляецца патруль памежнай аховы, тыя, хто нападаў пачынаюць кідаць камяні ў надыходзячую машыну. У групе агрэсараў камера фіксуе чалавека ў форме”.
У сакавіку быў абнародаваны даклад “Брутальныя бар’еры. Пушбэкі, гвалт і парушэнні правоў чалавека на польска-беларускай мяжы” (“pushback” — мера, накіраваная на прымус мігрантаў вярнуцца назад праз мяжу). Яго падрыхтавалі гуманітарныя арганізацыі “Оксфам” і “Эгама” і адзначылі, што мігранты падвяргаюцца гвалту з боку беларускіх сілавікоў, якія прымушаюць іх да нелегальнага перасячэння мяжы з Польшчай, і прывялі канкрэтныя выпадкі жорсткага стаўлення да іх.
22 сакавіка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што войска, памежная служба і паліцыя спыняюць 98 са 100 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускай тэрыторыі.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць аб пакутах, фізічных траўмах і гібелі замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты аказваюцца на граніцы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
27 сакавіка паведамлялася, што ўрад Польшчы абмежаваў права мігрантаў прасіць аб даванні міжнароднай абароны на мяжы з Беларуссю.


- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

