Меддапамога ў Беларусі пагаршаецца праз рэпрэсіі ўладаў — даклад НДА для ААН

16 красавіка, Позірк. З-за рэпрэсіўных дзеянняў уладаў забеспячэнне медыцынскай дапамогі ў Беларусі пастаянна пагаршаецца, гаворыцца ў накіраваным у ААН дакладзе кааліцыі няўрадавых арганізацый аб выкананні краінай абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках чацвёртага цыклу Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
Адзначаецца, што ў Беларусі зафіксавана мноства выпадкаў прыпынення дзейнасці прыватных медыцынскіх цэнтраў.
Падтрымка ўладамі вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны яшчэ больш пагоршыла недахоп жыццёва неабходных медыкаментаў і медыцынскага абсталявання, нягледзячы на рост патрэбы ў іх, падкрэсліваецца ў дакуменце.
Адзначаецца, што распрацоўка беларускай вакцыны ад кавіду суправаджалася сакрэтнасцю, парушэннямі нарматыўных патрабаванняў і сумненнямі ў яе эфектыўнасці. Адмова ад закупкі правераных вакцын і факты несанкцыянаванай утылізацыі прэпаратаў яшчэ больш падарвалі давер грамадства і аслабілі эфектыўнасць барацьбы з COVID-19 у краіне.
Аўтары дакумента канстатуюць, што недахоп медыцынскага персаналу працягвае пагаршацца, чаму спрыяюць масавы ад’езд лекараў з краіны з-за неспрыяльных умоў працы, недастатковай аплаты і палітычных рэпрэсій.
Падкрэсліваецца, што псіхіятрычныя ўстановы сістэматычна парушаюць правы пацыентаў — гаворка ідзе аб незаконным утрыманні, прымусовым лячэнні і злоўжываннях. Пацыентаў часта вымушаюць падпісваць формы згоды, абмяжоўваюць іх свабоду перамяшчэння, адбіраюць асабістыя рэчы, абмяжоўваюць кантакт са сваякамі і не забяспечваюць юрыдычную абарону. Спробы дамагчыся выпіскі могуць прывесці да ўжывання абмежавальных мер, ўзмацненню медыкаментознага ўздзеяння або пераводу ў іншую ўстанову.
Таксама ў дакладзе адзначаецца, што беларусам неабходна забяспечыць доступ да якасных лекаў і вакцын (у тым ліку праз закупкі з удзелам міжнародных арганізацый), публікаваць ключавую статыстыку ў сферы аховы здароўя і дэмаграфіі.
Падкрэсліваецца, што Беларусь не выканала рэкамендацыі мінулага Універсальнага перыядычнага агляду (УПА): з 266 рэкамендацый дзяржава прыняла 155 — у рознай ступені. Цалкам выкананыя толькі дзве (1,3%), часткова — 24 (15,5%). Ацаніць выкананне яшчэ 14 пунктаў не ўдалося праз недахоп інфармацыі.
Сярод аўтараў дакладу — Фонд медыцынскай салідарнасці ByMedSol, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Lawtrend, Human Constanta, Legal Initiative, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Respect-Protect-Fulfill.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+