У ААН абавязалі Беларусь перагледзець заканадаўства ў галіне правоў чалавека

18 красавіка, Позірк. 20 сакавіка 2025 года Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ), аб’яднаўшы 16 падобных па сутнасці скаргаў беларусаў, прызнаў, што Беларусь масава парушае правы сваіх грамадзян на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў, паведамляе праваабарончы сайт “Гомельская Вясна”.
У публікацыі адзначаецца, што “ў 2018–2019 гадах чыноўнікі ў Беларусі забаранілі правядзенне мірных сходаў як мінімум у 22 розных гарадах краіны. Неабыякавыя грамадзяне, падаючы заяўкі на правядзенне пікетаў, імкнуліся прыцягнуць увагу да парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў”.
Пасля шматлікіх адмоў у беларускіх судах 17 чалавек падалі скаргі ў КПЧ — адзіны на той час міжнародны механізм абароны, даступны для беларусаў.
Звароты падаваліся ад імя гомельскіх актывістаў праваабаронцам Леанідам Судаленкам, а таксама віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым і праваабаронцам з Барысава Алегам Мацкевічам.
Паводле звестак праваабаронцаў, камітэт устанавіў, што забароны на правядзенне мірных сходаў ва ўсіх выпадках не былі неабходнымі і сувымернымі, і такім чынам парушылі правы заяўнікаў. Дзяржава не змагла даказаць, што абмежаванне свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання было абгрунтаваным у межах міжнароднага права.
Рашэнне, прынятае ў Жэневе, абавязвае Рэспубліку Беларусь кампенсаваць 17 грамадзянам штрафы і судовыя выдаткі, панесеныя ў сувязі з незаконным абмежаваннем іх правоў, і прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.
Акрамя таго, Беларусь абавязана цягам 180 дзён прадставіць камітэту інфармацыю аб выкананні рашэння, апублікаваць яго і забяспечыць шырокае распаўсюджанне на афіцыйных мовах краіны.
Праваабаронцы адзначаюць, што праз два гады пасля пачатку масавых палітычных рэпрэсій у 2020 годзе Беларусь выйшла з Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, тым самым пазбавіўшы сваіх грамадзян адзінай магчымасці міжнароднай абароны і фактычна адмяніўшы канстытуцыйныя гарантыі прававой абароны на міжнародным узроўні.
Аднак, як патлумачыў у каментары “Позірку” Леанід Судаленка, паколькі Беларусь прызнала кампетэнцыю КПЧ і скаргі былі пададзеныя да моманту выхаду краіны з Факультатыўнага пратакола, гэта накладае на краіну міжнародныя юрыдычна-прававыя абавязацельствы па выкананні прынятых на міжнародным узроўні рашэнняў.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+