Мінск 02:57

18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы

Ілюстрацыя: "Позірк"

19 красавіка, Позірк. У Беларусі працягваецца другая з пачатку красавіка хваля анамальна цёплага надвор’я. 18 красавіка на ўсіх метэастанцыях абноўленыя тэмпературныя рэкорды, у тым ліку абсалютны і два лакальныя месячныя — у Верхнядзвінску і Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

У Верхнядзвінску паветра прагрэлася да 27,9 градуса. Дзённы максімум дагэтуль складаў 22,1 (18 красавіка 1959 года), месячны — 27,2 (23 красавіка 1950 года).

У Езярышчы тэмпература паднялася да 27 градусаў. Дзённы максімум быў роўны 18,4 градуса (у 2013 годзе), месячны — 26,7 (29 красавіка 2012 года).

Цяплей за ўсё было ў Брэсце, дзе зафіксаваны новы абсалютны рэкорд дня — 28,2 градуса (ранейшы — 22,9 на станцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне ў 2005 годзе). Лакальны экстрэмум у гэтым абласным цэнтры пратрымаўся 25 гадоў (22,6). На “Палескай” паветра прагрэлася да 25,3 градуса.

У Мінску і трох абласных цэнтрах перапісаныя рэкорды дня 66-гадовай даўніны.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: