Служба дзяржбяспекі Латвіі заклікала жыхароў краіны не ездзіць на Вялікдзень у Беларусь і РФ

19 красавіка, Позірк. Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) Латвіі настойліва рэкамендуе жыхарам краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь і Расію на велікодныя святы.
Усе хрысціяне ў 2025 годзе святкуюць Вялікдзень 20 красавіка. Наступны пасля яго дзень у Латвіі, як і ў многіх краінах Еўропы, з’яўляецца выходным.
Ведамства папярэдзіла пра “высокія рызыкі, звязаныя з дзейнасцю выведкі, спробы вярбоўкі і правакацыі” на тэрыторыі Беларусі і РФ. Пры гэтым адзначаецца, што магчымасці ўстаноў Латвіі дапамагчы сваім грамадзянам, якія апынуліся “ў цяжкай сітуацыі” ў гэтых краінах, “вельмі абмежаваныя”.
“Служба высветліла, што выведніцкія і сілавыя структуры Расіі і Беларусі, маючы практычна неабмежаваную свабоду дзеянняў на сваёй тэрыторыі, актыўна карыстаюцца магчымасцю дапытваць і вербаваць замежнікаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Знаходзячыся на сваёй тэрыторыі, спецслужбы Расіі і Беларусі без ваганняў звяртаюцца да агрэсіўных і незаконных метадаў з мэтай прымусіць чалавека да супрацы”.
Калі паездкі “ў адну з гэтых дзяржаў-агрэсараў” пазбегнуць немагчыма, СДБ рэкамендуе “не браць з сабой мабільны тэлефон, асабліва калі на ім захоўваецца інфармацыя, звязаная з прафесійнай дзейнасцю або іншыя адчувальныя даныя”.
“У пункце памежнага кантролю даныя з тэлефона могуць быць вынятыя, а сама прылада — заражаная шпіёнскім праграмным забеспячэннем, — папярэдзіла спецслужба. — Самым бяспечным варыянтам з’яўляецца мабільны тэлефон з перадаплочанай SIM-картай, які можна выкінуць пасля паездкі. Таксама трэба пазбягаць перавозкі камп’ютараў, USB-назапашвальнікаў і іншых носьбітаў інфармацыі”.
Паводле інфармацыі СДБ, выяўленне “патэнцыйных аб’ектаў для вярбоўкі” пачынаецца на памежным кантролі, дзе “супрацоўнікі выведніцкіх і сілавых структур выдаюць сябе за пагранічнікаў або дзейнічаюць пад іншымі прыкрыццямі — [пад выглядам] супрацоўнікаў праваахоўных органаў або іншых дзяржустаноў Расіі і Беларусі”. Прадстаўнікі беларускіх і расійскіх спецслужбаў, як сцвярджаецца, “здольныя атрымліваць важную для іх інфармацыю нават падчас нязмушанай, на першы погляд, гутаркі”.
На тое, што з візіцёрам пры перасячэнні мяжы кантактаваў прадстаўнік спецслужбы, паводле інфармацыі ведамства, могуць паказваць наступныя моманты:
- незвычайна дбайная праверка і допыт;
- асоба, што апытвае, апранутая ў цывільнае адзенне, а не ў форму пагранічнай службы;
- задаюцца пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі пагранічнай службы, напрыклад, аб сітуацыі ў Латвіі, адносінах да падзей ва Украіне, аб бежанцах з Украіны ў Латвіі, аб падтрымцы Латвіяй Украіны;
- задаюцца асабістыя пытанні – месца працы, прафесійныя абавязкі, фінансавае становішча;
- прад’яўляюцца абвінавачанні ў правапарушэнні або злачынстве з мэтай прымусіць да супрацоўніцтва ў абмен на зняцце абвінавачанняў;
- даюць нумар тэлефона, па якім трэба патэлефанаваць пры наступным візіце ў адпаведную краіну.
З 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі дзейнічае бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь. За тры гады, паводле даных беларускага Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, зафіксавана 341.553 перасячэнні мяжы латвійскімі грамадзянамі і неграмадзянамі.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+