Спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” папоўніў “Ямніцкі Флот”
24 красавіка, Позірк. Інтэрнэт-рэсурс “Ямніцкі Флот” 22 красавіка ўнесены МУС Беларусі ў “пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Паводле даных ведамства, у склад фарміравання ўваходзяць канал, чат і бот у “Тэлеграме”, ютуб-канал, старонка на платформе “СаўндКлаўд” і чатыры старонкі ў “ЦікТоку” (асноўная з іх мае 1.217 падпісчыкаў).
МУС лічыць, што стаўленне да “экстрэмісцкага фарміравання” маюць Андрэй Тупоўскі і Аляксандр Царук.
Судзячы па інфармацыі ў сацсетках, яны пражывалі ў Літве. Царук памёр у красавіку мінулага года ў выніку анкалагічнага захворвання.
Першыя публікацыі на тэлеграм-канале “Ямніцкі Флот” (цяпер мае 179 падпісчыкаў) датаваны снежнем 2020 года, ён быў створаны жыхарамі Магілёва і прысвечаны падзеям, якія адбываліся як у згаданым горадзе, так і ў цэлым у Беларусі. Таксама на ім асвятляюцца некаторыя падзеі ў асяроддзі беларусаў, якія выехалі за мяжу ў выніку рэпрэсій.
Як паведамляла, у прыватнасці, “Наша Ніва“, бел-чырвона-белы сцяг з надпісам “Ямніцкі флот“ стаў нефармальным сцягам размешчанага на ўскраіне Магілёва аднайменнага пасялкат пасля масавага затрымання тут прыхільнікаў перамен у кастрычніку 2020 года.
Пасля пачатку расійскай агрэсіі ў 2022 годзе лагатып аб’яднання папоўніўся сцягам Украіны ў форме сэрца, таксама ў ім ёсць якар.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



