У Шклове міліцыя стралянінай спыніла аўтамабіль з нецвярозым бяспраўнікам

28 красавіка, Позірк. Міліцыя стралянінай спыніла аўтамабіль з нецвярозым кіроўцам уначы 28 красавіка ў Шклове (Магілёўская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
“Супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал пра спыненне кіроўцу “ВАЗа”. Той праігнараваў патрабаванне і на высокай хуткасці паспрабаваў уцячы па аўтадарозе “Орша — Шклоў — Магілёў”, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля неаднаразовых папярэджанняў пра выкарыстанне зброі інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах. Аўто спынілі”.
Паводле інфармацыі МУС, за рулём знаходзіўся 55-гадовы жыхар Аршанскага раёна, “раней пазбаўлены права кіравання за нецвярозае кіраванне”. Медыцынскі агляд паказаў наяўнасць 1,3 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы (моцная ступень ап’янення).
У дачыненні да мужчыны склалі 8 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, у тым ліку за “непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, транспарт — на ахоўнай стаянцы.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 404 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



