На сустрэчы міністраў краін СЕ Ціханоўская будзе казаць пра ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне РФ супраць Украіны

13 траўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы міністраў краін Савета Еўропы (СЕ) у Люксембургу выступіць, каб “патлумачыць і дэталёва раскрыць суагрэсарскую ролю рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі ў вайне, а таксама данесці неабходнасць прыцягнення ўсіх датычных да адказнасці”, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Адзначаецца, што дэмлідар правядзе шэраг асабістых сустрэчаў з удзельнікамі сесіі Камітэта міністраў СЕ. Плануецца абмеркаваць “магчымасці, метады і шляхі вызвалення” беларускіх палітвязняў, “падтрымку беларускай дыяспары”, “дапамогу беларускім незалежным медыя” і супрацу паміж дэмсіламі і СЕ.
Ціханоўская, як заяўлена, ужо сустрэлася з віцэ-прэм’ерам, міністрам замежных спраў Люксембурга Ксаўе Бетэлем.
Раней прэс-служба палітыка паведаміла, што 13–14 траўня дэмлідар наведае Люксембург, дзе возьме ўдзел у мерапрыемствах 134-й сесіі Камітэта міністраў СЕ.
На пасяджэнні згаданага камітэта, як адзначалася, “будзе зроблены наступны крок на шляху да фармалізацыі стварэння спецыяльнага трыбунала” па ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Пра завяршэнне працы па стварэнні трыбунала заявіла 9 траўня кааліцыя з 35 дзяржаў — членаў Савета Еўропы. Гэта адбылося па выніках сустрэчы ў Львове міністраў замежных спраў гэтых краін з удзелам вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

