Міліцыя пяты раз ад пачатку года не дазволіла незаконна вывезці з Беларусі ў РФ партыю металу

17 траўня, Позірк. Жыхар Мінска спрабаваў незаконна вывезці ў Расію буйную партыю металу, але быў спынены міліцыяй, вынікае з заявы начальніка аддзела Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (БЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыя Бірукова.
Паводле слоў міліцэйскага чыноўніка, відэакаментарый якога 17 траўня апублікавала прэс-служба МУС, супрацоўнікі БЭЗ і Дзяржаўтаінспекцыі Аршанскага РУУС затрымалі аўтамабіль DAF пад кіраваннем 35-гадовага мужчыны на трасе М1 (Брэст — Мінск — мяжа РФ).
“Падчас агляду транспартнага сродку выяўлена каля 7 тон адходаў чорных і каляровых металаў на агульную суму звыш 14 тысяч рублёў. Суправаджальныя дакументы на груз адсутнічалі. Мужчына планаваў рэалізаваць метал за больш выгадную цану ў Расійскай Федэрацыі”, — заявіў Бірукоў.
У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за “парушэнне парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў”. Мужчыну пагражае “буйны штраф і канфіскацыя тавару”.
Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў МУС паказаў, што гэта пяты ад пачатку года выпадак прадухілення спробы незаконна вывезці метал з Беларусі ў Расію.
Два эпізоды зафіксавалі ў сакавіку. У першым выпадку міліцыя спыніла жыхара Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць), які меў намер вывезці ў РФ больш за 11 т лому алюмінію, медзі і латуні без дакументаў на суму каля 65 тыс. рублёў. У другім — жыхара Брэсцкай вобласці, які перавозіў у бок расійскай мяжы звыш 18 т каляровага металу коштам больш як 25 тыс. рублёў.
Яшчэ дзве спробы незаконна вывезці метал у РФ спынілі ў лютым. 35-гадовы жыхар Оршы меў намер пераправіць праз мяжу каля 5 т лому каляровых металаў на суму больш за 60 тыс. рублёў; у іншы дзень яго 30-гадовы зямляк спрабаваў вывезці 5,3 т такога ж лому коштам каля 25 тыс. рублёў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка