Ад пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

24 чэрвеня, Позірк. Ад пачатку 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі больш за 20 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў.
Літва прадухіліла 872 такія спробы (у 3,7 раза больш, чым за той жа перыяд 2024 года, калі было 238), Латвія — 5.483 (у 2,2 раза; 2.505), Польшча — 13.776 (за апошнія суткі — “амаль 40”, тут і далей у разліках выкарыстоўваецца роўны лік; -30,1% да леташняга паказчыку — 19.705). У агульнай складанасці — 20.131 (22.448; -10,3%).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



