МФЖ заклікала ўлады ў Мінску неадкладна вызваліць беларускіх журналістаў

11 жніўня, Позірк. Улады ў Мінску павінны спыніць пераслед і запалохванне прадстаўнікоў медыясектара, адпаведны заклік утрымліваецца ў матэрыяле Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (МФЖ) да пятай гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
“Мы патрабуем неадкладна і безумоўна вызваліць нашых несправядліва зняволеных калег, выказваем салідарнасць з тымі, хто быў вымушаны пакінуць краіну і працягвае жыць пад пагрозай адвольнага арышту”, — заявіла МФЖ.
На думку арганізацыі, “абмежаванне свабоды слова і разбурэнне незалежнай журналістыкі” пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі “фактычна пазбавілі журналістаў магчымасці займацца сваёй справай у любой форме”. Пераслед журналістаў “за ажыццяўленне імі сваёй прафесійнай дзейнасці стаў звычайнай з’явай” у Беларусі, канстатавала федэрацыя
“Праз пяць гадоў пасля той сфальсіфікаванай перамогі Лукашэнкі на выбарах, журналісты і незалежныя СМІ ў Беларусі трапляюць пад яшчэ больш жорсткія рэпрэсіі, у тым ліку пад празмерна суровыя турэмныя тэрміны. Гэта прывяло да трывожнага абмежавання свабоды прэсы і далейшага паслаблення грамадзянскай супольнасці”, — гаворыцца.
МФЖ сярод іншага выказала салідарнасць з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ; дэ-юрэ ліквідаваная, працуе за мяжой).
Паводле звестак БАЖ, цяпер у Беларусі ў няволі знаходзіцца 37 журналістаў.
Раней паведамлялася, што Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня прыгаварыў 54-гадовага журналіста-фрылансера Данііла Палянскага да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), а таксама аштрафаваў яго на 500 базавых велічыняў (21.000 рублёў). Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, падрабязнасці справы невядомыя.
Палянскі стаў чацвёртым журналістам, якога прыгаварылі на падставе згаданага артыкула. Раней паводля яго былі асуджаныя Андрэй Аляксандраў, Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дзяніс Івашын (усе прызнаныя палітвязнямі).

БАЖ і Free Press Unlimited: Беларусь не выканала ніводнай рэкамендацыі ААН па правах чалавека
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства