Лукашэнка параіцца з Пуціным аб будаўніцтве другой АЭС
25 верасня, Позірк. Аб планах абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падчас выступу на “Глабальным атамным форуме” ў Маскве (РФ), паведамляе яго прэс-служба.
“Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам заўтра параімся, пагаворым і прымем рашэнне аб будаўніцтве другой атамнай станцыі ў Беларусі“, — сказаў Лукашэнка.
“У нас няма пытанняў, хто будзе будаваць гэтую станцыю. Мы будзем яе будаваць разам з расіянамі. Таму што яны навучылі нас гэта рабіць. І ўжо мы па просьбе “Расатама“ дзе — нідзе ў асобных дзяржавах удзельнічаем у будаўніцтве падобных станцый”, — заявіў ён.
Лукашэнка таксама звярнуўся да кіраўніка расейскай дзяржкарпарацыі Аляксея Ліхачова з просьбай “не сыходзіць з Беларусі“: “Думаю, я змагу пераканаць прэзідэнта Расіт ў тым, што ў Беларусі трэба працягваць працаваць. І не толькі ў плане рэалізацыі нашых з вамі задумак з часоў Сяргея Кірыенкі (намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна, у 2005–2016 гг. узначальваў “Расатам“. — “Позірк”.). Нам трэба працягваць працаваць па многіх напрамках”.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася восенню 2023 года. Станцыч пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
З лістапада 2020 года Беларуская атамная электрастанцыя згенеравала 50 мільярдаў кілават-гадзін электраэнергіі, паведамляла прэс-служба Міністэрства энергетыкі 3 верасня.
Беларускія ўлады і прапаганда з моманту ўзнікнення ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі і ў наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС выгадна для жыхароў. Аднак сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт·г) у Беларусі ў першым квартале 2025 года склала 27,34 рубля — на 8,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (25,11), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На працягу апошніх гадоў Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб магчымасці будаўніцтва другой атамнай станцыі. Ён даручаў чыноўнікам ацаніць мэтазгоднасць павелічэння колькасці энергаблокаў БелАЭС альбо збудавання яшчэ аднаго ядзернага энергетычнага аб’екта, у папярэдні раз — 2 верасня (“Мы яе абавязкова пабудуем”).
Пра тое, што Мінэнерга рыхтуецца прадставіць ураду “абгрунтаваныя варыянты павелічэння атамнай генерацыі“, паведаміў яго кіраўнік Дзяніс Мароз 16 верасня.
Двума днямі раней міністр заяўляў, што яго ведамства знаходзіцца “ў стадыі дэталёвага абмеркавання тэхніка-эканамічнага абгрунтавання збудавання новай АЭС ці трэцяга энергаблока на дзеючай“.
26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў каментары “Позірку“ заявіла, што нельга дапусціць, каб рэжым Аляксандра Лукашэнкі будаваў у Беларусі другую атамную станцыю, пераследуючы ўласныя палітычныя мэты.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Бяляцкага праблемы з нагамі, яму рабілі аперацыю — праваабаронца МаслюковаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+