Мінск 11:50

У Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5%

Ілюстрацыйнае фота: Danie Franco / unsplash.com

27 верасня, Позірк. У Беларусі колькасць грамадзян сталага веку (ад 65 гадоў) за год павялічылася на 3,5% — з 1.573.616 на 1 студзеня 2024-га да 1.627.917 на пачатак 2025-га, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Людзей сталага веку стала больш ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы:

  • у Мінскай вобласці — на 4% (з 244.238 да 254.109);
  • у Мінску — на 3,9% (з 318.719 да 331.219);
  • у Гомельскай вобласці — на 3,3% (з 226.250 да 233.778);
  • у Гродзенскай вобласці — на 3,3% (з 175.841 да 181.656);
  • у Брэсцкай вобласці — на 3,1% (з 224.714 да 231.738);
  • у Магілёўскай вобласці — на 3,1% (з 174.472 да 179.960);
  • у Віцебскай вобласці – на 2,9 працэнта (з 209.382 да 215.457).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: