Мінінфарм забараніў яшчэ 32 кнігі — сярод іх раманы Сашы Філіпенкі і дзіцячыя бэстсэлеры

30 верасня, Позірк. Спіс друкаваных выданняў, забароненых да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі, дапоўнены 32 найменнямі, паведамляе Міністэрства інфармацыі.
Рашэнне прынятае на чарговым пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі. У кнігах, якія папоўнілі спіс, як сцвярджаецца, “знойдзеная наяўнасць інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам”.
Сярод іншага ў пералік унеслі кнігі беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі “Слон” і “Чырвоны крыж”.
Філіпенка пасля падзей 2020 года стаў адным з галасоў беларускага пратэстнага руху ў Еўропе, дзе ён жыве. Неаднаразова выступаў у абарону беларускіх палітвязняў у расійскай, нямецкай, англійскай, шведскай, галандскай, польскай, французскай прэсе. Падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
У ліпені 2023 года ў Вільнюсе адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы Сашы Філіпенкі “Ціхары”. Пастаноўка ў сатырычнай форме паказвае беларускіх сілавікоў, якія пад выглядам звычайных грамадзян прасочваюць удзельнікаў пратэстаў.
У спісе цяпер таксама фігуруе дзіцячы бэстсэлер нямецкага аўтара Вольфа Эрльбруха “Качка, смерць і цюльпан”, а таксама напісаная ў суаўтарстве з Вернерам Хольцвартам кніга “Маленькі крот, які хацеў ведаць, хто нарабіў яму на галаву”.
У 2017 годзе Эрльбрух атрымаў Міжнародную прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн, адну з самых прэстыжных узнагарод у галіне дзіцячай літаратуры. Ён з’яўляецца лаўрэатам Медаля Ханса Крысціяна Андэрсана за выдатныя заслугі ў галіне дзіцячай літаратуры.
У забаронным спісе з’явілася некалькі кніг Ірвіна Уэлша — шатландскага пісьменніка, вядомага рэзкім, прамым стылем і выкарыстаннем дыялектаў. Яго кнігі даследуюць цёмныя бакі жыцця: наркотыкі, гвалт, секс і сацыяльныя праблемы сучаснай моладзі.
Уключаны ў пералік раман Уэлша “На іголцы” быў у спісе 200 лепшых кніг па версіі “Бі-бі-сі” ў 2003 годзе.
Мінінфарм адзначае, што ў выпадку выяўлення фактаў распаўсюду друкаваных выданняў, уключаных у вышэйназваны спіс, ведамства мае права спыніць дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў.
Цяпер у Беларусі забароненыя 173 кнігі.


- Грамадства, ПалітыкаПасля адкрыцця мяжы колькасць спроб нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу нязначна знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне па легалізацыі вызваленых беларускіх вязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія паўгода Латвія два дні запар не фіксуе спроб нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў дзесяць генаў, якія спрыяюць даўгалеццю беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Часам нас называюць апазіцыяй — даводзіцца прасіць выкарыстоўваць правільныя словы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: У нас ёсць зносіны нават з людзьмі вакол Лукашэнкі, усе разумеюць, што сітуацыю трэба мяняцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+