Прадстаўніцтва АПК па нацыянальным адраджэнні абвясціла лістапад “месяцам вяртання да сапраўднай гісторыі”

28 кастрычніка, Позірк. Далучыцца да грамадзянскай ініцыятывы “Сапраўдная гісторыя” заклікала 28 кастрыцніка прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.
Адзначаецца, што адпаведная акцыя будзе доўжыцца да канца лістапада, але можа быць працягнута.
Мэта ініцыятывы — узмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, а таксама падкрэсліць, што праўдзівая гісторыя — гэта аснова для разумення сябе, сваёй культуры і будучыні краіны.
Як адзначыла прадстаўніцтва, падставай для ініцыятывы стала чарговая хваля рэсаветызацыі ў адукацыі, у тым ліку з’яўленне новага падручніка па гісторыі Беларусі, які “вяртае школьнікаў у савецкую інтэрпрэтацыю мінулага і супярэчыць прынцыпам аб’ектыўнай гістарычнай навукі”.
Паводле прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага, такі падыход паглыбляе інфармацыйную ізаляцыю і вядзе да фармавання ў маладых людзей скажонага ўяўлення пра ўласную краіну.
“Калі школа ператвараецца ў інструмент ідэалагічнай прапаганды, адказнасць за сапраўдныя веды пра гісторыю краіны становіцца справай саміх бацькоў і грамадства. Гэта акцыя прысвечана таму, каб мы як бацькі, якія рупяцца пра будучыню сваіх дзяцей, не хавалі галаву ў пясок і не дазвалялі дзяржаўнай прапагандзе прамываць ім галовы скажонай падробкай пад беларускую гісторыю, якую распавядаюць вуснамі каланізатараў. Таму кожны і кожная з нас можа зрабіць невялікія высілкі для таго, каб на сямейным узроўні падбаць пра ўласных дзяцей”, — заявіў Баркоўскі
На працягу акцыі прадстаўніцтва заклікае гаварыць з дзецьмі пра гісторыю Беларусі і яе месца ў Еўропе; паказаць ім надзейныя крыніцы інфармацыі пра беларускую гісторыю і культуру; паглядзець гістарычны відэаблог або паслухаць падкаст; пачытаць кнігі беларускіх аўтараў, якія папулярызуюць нацыянальную гісторыю: Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, Леаніда Дайнекі і іншых; абмеркаваць убачанае і пачутае.
Да канца лістапада ў тэлеграм-канале прадстаўніцтва будуць публікавацца тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі. Таксама там заклікаюць дзяліцца сваімі гісторыямі ўдзелу ў акцыі ў сацсетках з хэштэгамі #ВяртаемГісторыю #ViartajemHistoryju #СапраўднаяГісторыя #SapraŭdnajaHistoryja.
“Мы заклікаем бацькоў, настаўнікаў і ўсіх неабыякавых беларусаў вярнуць у штодзённае жыццё праўдзівую гісторыю — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў. Менавіта яна вучыць нас быць свабоднымі, адказнымі і здольнымі думаць крытычна”, — перакананы Баркоўскі.
Палітык падкрэсліў, што гэта заклік да ўсіх неабыякавых беларусаў “пайсці насустрач ўласнай традыцыі і гісторыі”, а таксама да СМІ і блогераў — “парупіцца пра тое, каб нескажоная версія беларускай гісторыі прыходзіла ў кожны дом і беларусы самі маглі прымаць рашэнне, які яны народ, не пад дыктоўку ўладных ідэолагаў і прапагандыстаў”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



