Дыпламаты Вялікабрытаніі і Францыі ўсклалі кветкі на Брацкіх вайсковых могілках у Мінску

11 лістапада, Позірк. Часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Нікалас Коліер і часовы павераны ў справах Францыі ў Беларусі П’ер Пурцье 11 лістапада ўсклалі кветкі на брацкіх Вайсковых могілках у Мінску, ушанаваўшы памяць тых, хто аддаў сваё жыццё на вайне, у знак павагі і падзякі, паведамляе брытанская амбасада ў сацыяльных сетках.
Коліер адзначыў, што ў 11 гадзін 11 лістапада 1918 года скончылася Першая сусветная вайна і ва ўсім свеце людзі спыняюцца, каб ушанаваць памяць загінулых.
“У знак памяці мы носім чырвоны мак. Гэты сімвал быў натхнёны кветкамі, якія раслі на палях бітваў. Калі мы носім кветку маку, мы шануем мужнасць і самаахвяраванне тых, хто ваяваў“, — сказаў ён.
У Вялікабрытаніі 11 лістапада адзначаецца Дзень памяці. Штогод з канца кастрычніка ў гэтай краіне прадаюцца папяровыя макі ў абмен на ахвяраванні, што накіроўваюцца на патрэбы ветэранаў. Людзі прышпільваюць кветку на адзенне як знак павагі да загінулых. Гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў многіх краінах Еўропы.
Брацкія вайсковыя могілкі — мемарыяльны комплекс у гонар загінулых у Першай сусветнай вайне, які размяшчаецца ў Мінску паміж вуліцай Чарвякова і Старавіленскім трактам. Тут пахавана каля 5 тыс. тысяч салдат і афіцэраў, а таксама ўцекачоў. Большасць іх імёнаў невядома.
Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі могілак быў лагер смерці для ваеннапалонных. У пасляваенны час да сярэдзіны 1990-х на гэтым месцы размяшчаўся Старажоўскі калгасны рынак, на якім гандлявалі пераважна жывёламі.
Летам 2011 года быў адкрыты мемарыял салдатам Першай сусветнай вайны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


