Лукашэнка спадзяецца “рэалізаваць дамоўленасці” з Пакістанам
23 сакавіка, Позірк. Аб гатоўнасці актывізаваць двухбаковыя адносіны гаворыцца ў віншаваннях Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары і прэм’ер-міністру Шахбазу Шарыфу з нацыянальным святам.
На думку віншавальніка, якое прыводзіць яго прэс-служба, у Беларусі “высока цэняць адносіны” з гэтай дзяржавай, “заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і супрацоўніцтва”.
Лукашэнка выказаў надзею, што “сумеснымі намаганнямі ўдасца рэалізаваць раней дасягнутыя дамоўленасці”.
Дарожная карта “развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва” дзвюх краін на 2025–2027 гады была падпісана 26 лістапада 2024 года ў Ісламабадзе па выніках сустрэчы Лукашэнкі і Шарыфа.
На перамовах Лукашэнка заявіў аб магчымасці ўстанаўлення паміж краінамі бязвізавага рэжыму.
Паводле інфармацыі беларускага боку, агулам было падпісана 15 пагадненняў.
11 красавіка 2025 года Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Менску з Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатова прыняць 100–150 тыс. спецыялістаў.
Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала негатыўную рэакцыю беларускіх улад.
Міністэрства ўнутраных спраў адрапартавала аб выяўленні “актыўных правакатараў, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай”, распаўсюджваючы інфармацыю аб уездзе ў Беларусь 150 тыс. грамадзян Пакістана.
14 жніўня таго ж года Лукашэнка ў віншаванні прэм’ер-міністру Пакістана з Днём незалежнасці нагадаў яму аб “накіраванні пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў Беларусь”.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 3 лютага 1994 года. З лістапада 2014 года ў Ісламабадзе працуе амбасада Беларусі.
Пакістан — далёка не самы буйны гандлёвы партнёр Беларусі. Звесткі аб узаемным гандлі за 2022, 2023 і 2024 гады адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, паводле інфармацыі беларускай амбасады ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі — 8,9 млн). Яшчэ з савецкіх часоў краіна — буйны імпарцёр беларускіх трактароў.
У пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх адносін, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім”.
- ЭканомікаДолар, еўра і юань істотна патаннелі на першых біржавых таргах тыдняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 сакавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

