У Беларусі скасаваныя забароны на наведванне лясоў, але на поўдні і захадзе дзейнічаюць абмежаванні

16 траўня, Позірк. У Беларусі не засталося раёнаў, дзе б дзейнічалі забароны на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Напярэдадні, як паведамляў “Позірк“, цалкам выключалася магчымасць хадзіць у лясы ў пяці раёнах Гомельскай вобласці — Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Кармянскім і Чачэрскім.
Разам з тым, калі ўчора абмежаванні (у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў) дзейнічалі ў 11 раёнах краіны, то цяпер — у 39.
У Мінскай вобласці гэта Валожынскі, Пухавіцкі, Салігорскі і Стаўбцоўскі раёны (4 з 22); Гомельскай — Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі і Светлагорскі (10 з 21); Гродзенскай — Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Слонімскі і Шчучынскі (11 з 17); Брэсцкай — Бярозаўскі, Брэсцкі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі і Столінскі (14 з 16).
У Віцебскай і Магілёўскай абласцях хадзіць у лясы можна паўсюдна.
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 15 траўня да 6:00 16 траўня) у Брэсцкай і Гомельскай абласцях было ліквідавана па адным лясным пажары (агульная плошча — 6,5 гектара).
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



