У дачыненні да спевака Сяргея Міхалка распачатая спецвытворчасць

18 траўня, Позірк. У дачыненні да спевака Сяргея Міхалка 18 траўня распачатая спецвытворчасць, паведамляе спецыяльны тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Міхалка абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
Міхалок стаў шырока вядомы як лідар гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Творчасць спевака спалучае рок, панк, ска і элементы сатыры. Пасля распаду “Ляпіса Трубяцкога” стварыў праект Brutto. Вядомы жорсткай крытыкай аўтарытарызму і гвалту. Праз сваю пазіцыю ён доўгі час не выступаў у Беларусі.
Працэдура спецыяльнай вытворчасці ў Беларусі прымянялася ў дачыненні да мінімум 170 чалавек.
Спецвытворчасць — гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.
Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Улады актыўна выкарыстоўваюць спецвытворчасць для абвінавачання, правядзення судоў і канфіскацыі па іх вырашэнні ўласнасці фігурантаў, якія знаходзяцца за мяжой.
Гл. таксама:
Комік Камісаранка, музыка Міхалок знаходзяцца ў вышуку — праваабаронцы

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


