Ціханоўская асудзіла ўдар расійскага дрона па жылым доме ў Румыніі

29 траўня, Позірк. Салідарнасць з народам і ўрадам Румыніі выказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сувязі з інцыдэнтам з запушчаным Расіяй дронам, у выніку выбуху якога пацярпелі людзі.
“Я рашуча асуджаю ўдар расійскага беспілотніка па жылым будынку ў Румыніі, у выніку якога пацярпелі мірныя жыхары на тэрыторыі НАТО і ЕС”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле яе слоў, гэты “безразважны ўдар” яшчэ раз паказвае, што “вайна Расіі пагражае ўсёй Еўропе”.
У ноч на 29 траўня расійскія БПЛА атакавалі раён найбуйнейшага на Дунаі порта Ізмаіл у Адэскай вобласці Украіны. Порт месціцца непадалёк ад мяжы з Румыніяй.
У тую ж ноч беспілотнік упаў на дах шматкватэрнага жылога дома ў румынскім горадзе Галац, які знаходзіцца недалёка ад украінскай мяжы. Баявы зарад дрона здэтанаваў. Узнік пажар у кватэры на 10 паверсе. Пацярпела два чалавекі, ім аказалі дапамогу на месцы. Акрамя таго, было эвакуявана 70 чалавек. Пажар патушаны.
Міністэрства абароны Румыніі заявіла, што гаворка ідзе пра расійскі беспілотнік. НАТО асудзіла “неразважлівасць Расіі” і заявіла пра намер працягваць умацаванне сваёй “абароны супраць усіх пагроз, уключаючы дроны”.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


