Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму
18 жніўня, Позірк. Указ “Аб развіцці аграэкатурызму” падпісаў 18 жніўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент, як заяўлена, зацвярджае палажэнне аб “парадку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму”.
“У мэтах дзяржаўнай падтрымкі дадзенага кірунку палажэннем прадугледжваецца падаўжэнне льготнага крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму ААТ “Белаграпрамбанк” на неабмежаваны перыяд дзеяння”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што згаданае палажэнне “выключае ліміты крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму і павялічвае тэрмін заключэння крэдытных дагавораў: з пяці да сямі гадоў для сельскагаспадарчых арганізацый і з сямі да дзесяці гадоў — для фізічных асоб”.
“Змяняюцца падыходы да падтрымкі аграэкатурызму ў рэгіёнах, якія знаходзяцца ўдалечыні ад вялікіх населеных пунктаў, шляхам прадастаўлення магчымасці выплачваць спецыяльны збор (стаўка з 1 студзеня 2026 года — 45 рублёў) наўзамен падатку”, — адзначае прэс-служба аўтара ўказа.
Акрамя таго, змяняецца “сукупнасць умоў ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў частцы павелічэння колькасці жылых пакояў у аграэкасядзібах да 15 адзінак”, таксама “пашыраецца пералік аказваемых паслуг”.
Паводле звестак Белстата, у 2025 годзе ў Беларусі працаваў 1.441 суб’ект аграэкатурызму. Іх паслугамі скарысталася 472,5 тыс. чалавек, у тым ліку 449,5 тыс. беларускіх грамадзян.
Колькасць суб’ектаў аграэкатурызму на канец 2024 года склала 1.408 — у 2,2 раза менш, чым было па выніках 2021-га, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Негатыўная тэндэнцыя зафіксаваная ва ўсіх рэгіёнах. На гэтым фоне на 24,1% знізілася колькасць абслужаных турыстаў у аграэкасядзібах (з 563.604 да 427.581).
У траўні 2024 года дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч заявіла, што ў многім на скарачэнне колькасці сядзіб паўплываў указ Аляксандра Лукашэнкі ад 4 кастрычніка 2022 года № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму”, а таксама праведзеная да 1 ліпеня 2023 года іх перарэгістрацыя.
Гл. таксама:
Улады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



