За восем месяцаў 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3,4 млрд долараў

1 кастрычніка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — жніўні 2026 года склаў 68 млрд 47,1 млн долараў ЗША — на 21% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (56 млрд 254,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаўся на ўзроўні 32 млрд 306,5 млн долараў (26 млрд 385,1 млн; +22,4%), імпарт — 35 млрд 740,6 млн (29 млрд 869,5 млн; +19,7%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 434,1 млн долараў (-3 млрд 484,4 млн; -1,4%).
У студзені адмоўнае сальда складала — 212,4 млн долараў (годам раней было -496,8 млн; зніжэнне ў 2,3 разу), студзені — лютым — 888,3 млн (-1 млрд 50,5 млн; -15,4%), студзені — сакавіку — 1 млрд 413,9 млн (-1 млрд 637,6 млн; -13,7%), студзені — красавіку — 1 млрд 866 млн (-2 млрд 284,3 млн; зніжэнне на 18,3%), студзені — траўні — 138,3 млн (-498,6 млн; зніжэнне ў 3,6 разу), студзені — чэрвені — 2 млрд 779,7 млн (-498,6 млн; -4,5%), студзені — ліпені — 3 млрд 83,3 млн (-3 млрд 275,7 млн; -5,9%).
За 2025 год аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 89 млрд 765,1 млн долараў (за 2024-ы — 86 млрд 58,1 млн; рост на 4,3%).
Экспарт склаўся на ўзроўні 41 млрд 395,1 млн (40 млрд 344 млн; +2,6%), імпарт — 48 млрд 370 млн (45 млрд 714,1 млн; +5,8%). Адмоўнае сальда дасягнула 6 млрд 974,9 млн (-5 млрд 370,1 млн; +29,9%).
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


