Еўрапейская народная партыя заявіла, што Лукашэнка павінен паўстаць перад судом
15 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павінны паўстаць перад судом за ўчыненыя імі “злачынствы супраць уласных народаў”, гаворыцца ў надзвычайнай рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапейскім парламенце (26,5% месцаў).
Рэзалюцыя прынятая па выніках Палітычнай асамблеі партыі, якая прайшла 13–14 лістапада ў Брусэлі, паведамляе прэс-служба ЕНП.
У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне “неадкладна вызваліць” усіх палітвязняў, уключаючы лідараў і сяброў дружалюбных ЕНП беларускіх палітычных партый.
“Беларускія ўлады трымаюць у турме [сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”] Паўла Севярынца і [старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі] Мікалая Казлова, а таксама Арцёма Лябедзьку, сына вядомага апазіцыянера Анатоля Лябедзькі”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Адзначаецца, што “па палітычна матываваных абвінавачваннях сядзяць у турме і многія іншыя актывісты нашай палітычнай сям’і” — у тым ліку Таццяна і Дзмітрый Канеўскія, Барыс Кучынскі, Мікалай Арцюхоў, Ігар Салавей, Павел Спірын, Павел Белавус, Павел Мажэйка, Аляксандр Нагела, Андрэй Асмалоўскі, Дыяна Чарнушына, Антон Баброў, Артур Смалякоў, Андрэй Толчын і Васіль Палякоў. “Вітольд Ашурак памёр у турме ў 2021 годзе”, — канстатавалі аўтары рэзалюцыі.
ЕНП запатрабавала вызваліць “пералічаных асобаў”, а таксама “забяспечыць іх поўную рэабілітацыю і кампенсаваць ім шкоду, прычыненую адвольным крымінальным пераследам”.
Партыя таксама заклікала вызваліць палітвязняў у Расіі і іншых краінах.
“Сёння дэмакратыя сутыкаецца з вялікімі праблемамі па ўсім свеце, а аўтакратыі пашыраюць свой уплыў. Паводле ацэнак урада ЗША, у свеце налічваецца больш за 1 мільён палітвязняў. Рэпрэсіўныя рэжымы сістэматычна душаць незалежныя галасы, асабліва ў Расіі і Беларусі”, — заяўляецца ў дакуменце.
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства