У 2024 годзе беларускія вайскоўцы правядуць баявыя пускі комплексу “Іскандэр” — Мінабароны

19 лістапада, Позірк. У 2024 годзе “вянцом падрыхтоўкі” ракетнай брыгады, у якой на ўзбраенні знаходзіцца аператыўна-тактычны ракетны комплекс (АТРК) “Іскандэр”, стане “кантрольны занятак на адным з расійскіх палігонаў з баявымі пускамі”, заявіў у інтэрв’ю тэлекампаніі Міністэрства абароны “ВаенТВ” 19 лістапада начальнік ракетных войскаў і артылерыі ВС Беларусі Руслан Чэхаў.
Паводле яго слоў, падрыхтоўка гэтай брыгады “планавая, вельмі насычаная”, да яе прыцягваюцца “інструктары з Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якія даюць высокую ацэнку нашым ракетчыкам”.
“Вопыт сучасных узброеных канфліктаў пацвярджае галоўную ролю ракетных войскаў і артылерыі ў агнявым паражэнні праціўніка. Кіраўніцтва нашай дзяржавы < … > пастаянна надае самую пільную ўвагу развіццю нашага роду войскаў”, — сказаў Чэхаў.
Ён падкрэсліў важнасць выкарыстання ў падрыхтоўцы “досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі” (так беларускія ўлады і афіцыйныя асобы называюць вайну ва Украіне, якую вядзе Расія пры падтрымцы Мінска. — “Позірк“.), які “пастаянна адсочваецца”.
“Мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі расійскімі калегамі. І ўсё новае і тое, што добра зарэкамендавала сябе ў зоне СВА, мы ўжываем у сваёй падрыхтоўцы. Найперш гэта беспілотныя авіяцыйныя комплексы. Мы актыўна выкарыстоўваем спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе паменшыць час падрыхтоўкі дадзеных для стральбы”, — адзначыў Чэхаў.
1 лютага 2023 года Мінабароны паведаміла, што беларускія вайскоўцы прыступілі да поўнай самастойнай эксплуатацыі АТРК “Іскандэр”.
Разлікі прайшлі навучанне ў РФ, “укамплектаваныя выключна афіцэрамі, прапаршчыкамі і вайскоўцамі, якія праходзяць службу па кантракце”, гаварылася ў рэлізе ведамства.
“Іскандэр” — гэта прастата ў эксплуатацыі, надзейнасць, агнявая моц. Ён дазваляе паражаць важныя аб’екты на далёкасці да 500 км. Пры гэтым паказвае высокую дакладнасць, — заявіў тады Чэхаў. — Па завяршэнні тэарэтычнага курса навучання практычная падрыхтоўка была ажыццёўлена тут, на базе канкрэтна гэтага комплексу”.
У Беларусі цяпер знаходзіцца “дастатковы запас ракет да комплексу, які дазволіць выканаць любую задачу”, дадаў ён.
“Іскандэр” — гэта расійскае сямейства аператыўна-тактычных ракетных комплексаў. Яго асноўнае прызначэнне — знішчэнне сістэм СПА і СРА верагоднага праціўніка, а таксама важных аб’ектаў (масты, склады, камандныя пункты і вузлы сувязі, самалёты і верталёты на аэрадромах, аб’екты інфраструктуры, навалы войскаў і тэхнікі, іншыя АТРК, дывізіённую артылерыю, караблі).
Комплексы могуць выкарыстоўваць як крылатыя, так і квазібалістычныя ракеты.
З ракет сямейства далёкасць дзеяння ад 300 да 500 км мае мадыфікацыя “Іскандэр‑М”, якая знаходзіцца на ўзбраенні УС РФ.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй зенітныя ракетныя комплексы С‑400 і “Іскандэр”, па выніках перамоваў з Уладзімірам Пуціным 19 снежня мінулага года ў Мінску.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+