Мінск 11:37

BySol сабраў неабходныя 20 тыс. еўра на калядныя падарункі дзецям палітвязняў

Фота: bysol.org

1 снежня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol сабраў неабходныя 20 тыс. еўра ў рамках каляднай акцыі “Падары дзецям цуд!”.

Збор праходзіць на сайце фонду, заяўлена, што сродкі будуць накіраваныя сем’ям палітвязняў.

24 лістапада сузаснавальнік BySol Андрэй Стрыжак паведаміў “Позірку”, што акцыя будзе дзейнічаць да 9 снежня. На той час заяўкі на дапамогу падалі 115 сем’яў палітвязняў, якія выхоўваюць дзяцей.

“Традыцыйны збор, які праходзіць трэці раз, з 2021 года, — адзначыў Стрыжак. — Мы збіраем заяўкі ад сем’яў палітвязняў паводле прынцыпу “адна заяўка — адно дзіця” з разліку 100 еўра за кожную заяўку”.

BySol не купляе падарункі, падкрэсліў сузаснавальнік фонду, “лічым, сям’я лепш ведае, што больш трэба дзіцяці: зімовыя чаравікі, вітаміны, або сюрпрыз пад елку”.

Паводле яго слоў, у папярэднія гады ўдавалася акумуляваць 20–25 тыс. еўра і задаволіць у сярэднім 200–250 заявак.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, на сёння ў Беларусі 1.447 палітвязняў.

Гл. таксама:

BySol у 2022 годзе перадаў рэпрэсаваным каля 2 млн еўра, цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў — Стрыжак

Падзяліцца: