Амбасада ЗША ў Мінску зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь
21 жніўня, Позірк. Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску 21 жніўня звярнулася да сваіх грамадзян з просьбай неадкладна пакінуць Беларусь і не ўязджаць у краіну.
Дыппрадстаўніцтва нагадвае, што ўрад Літвы 18 жніўня закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, а “ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі заявілі, што магчыма далейшае закрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю”.
Амбасада заклікае сваіх грамадзян “не наведваць Беларусь у сувязі з працягам садзейнічання з боку беларускіх уладаў нападу Расіі на Украіну, нарошчваннем расійскіх узброеных сіл у Беларусі, адвольным прымяненнем мясцовых законаў, магчымасцю грамадзянскіх беспарадкаў, рызыкай затрымання і абмежаванай здольнасцю амбасады аказаць дапамогу грамадзянам ЗША, якія пражываюць у Беларусі або тым, хто накіроўваецца ў яе”.
Грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі, “трэба неадкладна пакінуць краіну”, разгледзеўшы магчымасць выезду праз дзейныя пункты перасячэння мяжы з Літвой і Латвіяй.
23 студзеня 2022 года, за месяц і адзін дзень да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы беларускіх уладаў, Злучаныя Штаты рэкамендавалі суайчыннікам не наведваць Беларусь. Грамадзянам ЗША нагадалі аб неабходнасці “праяўляць павышаную ўвагу і пільнасць адносна палітычнай і ваеннай напружанасці ў рэгіёне”.
31 студзеня таго ж года Дзяржаўны дэпартамент ЗША распарадзіўся аб ад’ездзе з Беларусі членаў сем’яў амерыканскіх дзяржслужачых. Дзярждэп не рэкамендаваў сваім грамадзянам наведваць Беларусь “з-за адвольнага характару прымянення законаў, рызыкі быць затрыманым, а таксама нетыповага і выклікаючага занепакоенасць нарошчвання расійскай ваеннай моцы ўздоўж мяжы Беларусі з Украінай”.
12 красавіка 2023 года амбасада ЗША ў Мінску яшчэ раз рэкамендавала суграмадзянам “неадкладна пакінуць” тэрыторыю Беларусі.
* Да ўвагі падпісчыкаў: у рускамоўнай версіі сайта апублікована два варыянты навіны: першапачатковы і іспраўлены. Тут прыведзены скарэктаваны варыянт.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

