Нацбанк заявіў пра зніжэнне валавога знешняга доўгу Беларусі па выніках трох кварталаў

15 снежня, Позірк. Валавы знешні доўг Беларусі за студзень — верасень 2023 года скараціўся на 3,133 млрд долараў (7,9%) — да 36 млрд 661,9 млн на 1 кастрычніка 2023 года, сведчаць апублікаваныя 15 снежня даныя Нацыянальнага банка.
Запазычанасць сектара дзяржаўнага кіравання склала 17 млрд 174,6 млн долараў, скараціўшыся з пачатку года на 7,2% (-1 млрд 329,3 млн), Нацбанка і іншых дэпазітных арганізацый — 5 млрд 377,3 млн (-15,9%; -1 млрд 14,6 млн), іншых сектараў — 12 млрд 50,6 млн (-5,7%; -727,9 млн), па прамых інвестыцыях (міжфірменнае крэдытаванне) — 2 млрд 59,3 млн (-2,9%; -62,3 млн).
Валавы знешні доўг Беларусі — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.
У адрозненне ад знешняга дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, валавы знешні доўг ахоплівае абавязацельствы ўсіх рэзідэнтаў, падзеленых на чатыры сектары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгулявання, банкі (дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем Нацбанка), іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства