У 2024 годзе ізаляцыя беларускай адукацыі ад еўрапейскай працягнецца, у выйгрышы будзе Расія — эксперт
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 12 студзеня 2024 года

6 студзеня, Позірк. У 2024 годзе рэпрэсіі ў сферы адукацыі і яе дэградацыя працягнуцца, заявіў у каментары “Позірку“ эксперт у гэтай сферы Павел Церашковіч.
“Пра якасць адукацыі размова ўжо не ідзе. Ізаляцыя ад еўрапейскай супольнасці працягнецца. Бенефіцыярам гэтага працэсу стане Расія, якая працягне ўцягваць Беларусь у сваю адукацыйную прастору”, — мяркуе суразмоўца.
На яго думку, гэта выявіцца ў выглядзе надання стыпендый і прапаноў аб стварэнні агульных курсаў гісторыі, сінхранізацыі навучальных праграм. Палітыка прадастаўлення адукацыйных магчымасцей — спосаб умацавання лаяльнасці да краіны, дзе чалавек вучыцца, а таксама адзін з варыянтаў вырашэння праблемы дэпапуляцыі, адзначыў Церашковіч.
У самой Беларусі, лічыць ён, няма суб’ектаў, гатовых гэтаму супраціўляцца.
У актуальным палітычным кантэксце ў сферы адукацыі ў 2024 годзе няма перадумоў для нейкіх зменаў, заявіла “Позірку” эксперт Святлана Мацкевіч. Сістэма адукацыі закансерваваная, у ёй не адбудзецца сістэмных зрухаў, мяркуе яна. Змены магчымыя толькі на мікраўзроўні, усярэдзіне сістэмы будуць узнікаць кропкі росту, якія “нацэлены на прабіванне парасткаў праз асфальт”.
“Умоўная стабільнасць, пры якой уся сістэма адукацыі накрыта каўпаком ідэалагізацыі і мілітарызацыі, захаваецца. Натуральным шляхам педагогі і бацькі знойдуць нішу суіснавання ў гэтых умовах. Зрушыць сістэму з месца можа толькі змена палітычнага курсу, новыя ўстаноўкі, у тым ліку ідэалагічныя”, — мяркуе Мацкевіч.
Паводле яе слоў, сёлета беларусы за мяжой працягнуць распрацоўку канцэпцыі рэформы гэтай сферы, адраджэння нацыянальнай адукацыі, дэсаветызацыі.
У самой Беларусі ў 2024 годзе педагагічныя работнікі зноў будуць уцягнуты ў фальсіфікацыю выбараў, упэўнена эксперт. “Нічога не зменіцца. Выбары з удзелам настаўнікаў і выкладчыкаў у якасці членаў выбарчых камісій пройдуць, як у ранейшыя гады — паказальна-прымусова”, — лічыць яна.
Мацкевіч падкрэсліла, што сістэма адукацыі дастаткова кансерватыўная, але ў той жа час і рэфлексіўная, заўсёды звязаная з палітычным кантэкстам. Педагогі ўважліва сочаць за працэсамі і могуць пераходзіць на бок, які лічаць пераможцам. Менавіта таму важна, каб дэмакратычныя сілы сфармулявалі вывераны, дакладны пасыл педагагічнай супольнасці, каб зрабіць яго саюзнікам перамен, заявіла эксперт.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+