Мінск 12:07

Аўтамабілем 2023 года ў Беларусі названы Geely Monjaro — БАА (дапоўнена)

Крыніца: сайт "БЕЛДЖЫ"

Дададзеныя пераможцы ў іншых намінацыях

30 студзеня, Позірк. Аўтамабілем 2023 года ў Беларусі названы Geely Monjaro, паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 студзеня ў Мінску дырэктар “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота.

На фінальным этапе складання рэйтынгу, ініцыяванага Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй (БАА), разглядалася сем мадэляў, з якіх эксперты выбралі пераможцаў.

Другое месца заняў кітайскі аўтамабіль Voyah Free, трэцяе — нямецкі Audi A6 Avant.

Пераможцы ў іншых намінацыях:

  • “Брэнд” — Geely;
  • “Седан” — Geely Emgrand;
  • “SUV” — Geely X50;
  • “Электракар” — Voyah Free;
  • “Камерцыйны” — ГАЗ “Газэль” Next Van;
  • “Дызайн” — Audi Q8;
  • “Брэнд — Навінка” — Voyah;
  • “Мадэль — Навінка” — Voyah Free.

Раней паведамлялася, што ў 2023 годзе члены БАА прадалі 25.408 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў.

Падзяліцца: