Экс-палітзняволеная Вольга Такарчук эвакуяваная з Беларусі, яе маці затрыманая па крымінальным артыкуле
9 лютага, Позірк. Былая палітзняволеная, блогер і дызайнер Вольга Такарчук эвакуяваная з Беларусі, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol праваабаронца Андрэй Стрыжак.
“Праз апошнюю аблаву [23 студзеня і ў наступныя дні] былая палітзняволеная была вымушаная звярнуцца ў эвакуацыйную службу фонду, — напісаў Стрыжак. — На жаль, маці Вольгі — 63-гадовая Ірына Такарчук — засталася ў палоне ў лукашыстаў”.
Пра затрыманне Ірыны Такарчук 9 лютага паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яе абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса). Жанчыну затрымалі 23 студзеня падчас масавага рэйду сілавікоў.
У той жа дзень затрымлівалі і Вольгу Такарчук. Адзначаецца, што пасля ператрусу яе даставілі ў КДБ, дзе дапытвалі аб атрыманні дапамогі праз сэрвіс “Е-дастаўка” і “прапаноўвалі напісаць яўку з павіннай”.
“У чым мая віна? Што падпісант дапамог мне з каўбасой, — цытуе “Вясна” блогера. — Яны: “Напішыце сардэчнае прызнанне, што раскайваецеся і больш не будзеце браць каўбасу ў падпісчыка”.
24 студзеня бацьку былой палітзняволенай патэлефанаваў следчы і прапанаваў выступіць сведкам па справе яго жонкі, паведамляюць праваабаронцы. Такая ж прапанова была зроблена і Вользе Такарчук. Пасля гэтага яна з дзецьмі і бацькам пакінулі Беларусь.
“У мяне засталася адна сястра ў Беларусі, у яе ёсць бабуля-інвалід (маці майго бацькі) і мая мама, якая цяпер знаходзіцца ў жодзінскай турме”, — адзначыла экс-палітвязень.
У траўні 2021 года ў кватэру, дзе Такарчук жыла з мужам і непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. На той момант яна ўжо знаходзілася ў статусе падазраванай паводле ч. 1 арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля) і арт. 188 (паклёп) КК.
Пазней ёй прад’явілі новае абвінавачванне — паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
У снежні 2021 года суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў Такарчук да 1,5 года пазбаўлення волі.
16 чэрвеня 2022 года яна выйшла на волю з гомельскай папраўчай калоніі №4, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі суд перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь другі квартал запар займае трэцяе месца ў ЕАЭС па дарагоўлі бензіну і дызпаліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Латвія спыніла больш за 5 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка