ЕС заявіў аб “нязменнай падтрымцы” грамадзянскай супольнасці і гатоўнасці ўводзіць новыя санкцыі супраць Мінска
19 лютага, Позірк. Аб “нязменнай падтрымцы імкнення беларускага народа да стварэння свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі” гаворыцца ў заяве Савета Еўрасаюза, апублікаванай 19 лютага.
У дакуменце выказваецца “занепакоенасць” у сувязі з “пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі” і асуджаецца няспынная “кампанія пераследу і запалохвання ўсіх слаёў беларускага грамадства”.
“Са шкадаваннем” Савет ЕС адзначае “жахлівыя ўмовы ўтрымання палітвязняў, катаванні і жорсткае абыходжанне з імі, адсутнасць у іх доступу да медыцынскіх паслуг” і доўгае знаходжанне некаторых асуджаных у інфармацыйнай ізаляцыі. Брусель традыцыйна заклікаў Мінск вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць ім “эфектыўную рэабілітацыю”.
Таксама Савет ЕС заклікаў беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне і “ў якасці першага кроку” ўвесці мараторый на яго прымяненне.
“Беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій”, на думку аўтараў заявы, у тым ліку супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, абмежаванне здзелу грамадзян у палітычным жыцці “падрываюць патэнцыял справядлівасці і легітымнасці парламенцкіх і мясцовых выбараў, запланаваных на 25 лютага 2024 года”. У сувязі з гэтым вартае “шкадавання” рашэнне не запрашаць на выбары місію назіральнікаў АБСЕ “насуперак сваім міжнародным абавязацельствам”.
Падкрэсліваецца, што Еўрасаюз “працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абіраць сваіх прадстаўнікоў шляхам свабодных і справядлівых выбараў” і “заклікае ўлады Беларусі ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі элементамі грамадства з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ і ў адпаведнасці з міжнародна прызнанымі стандартамі”.
Савет ЕС пацвердзіў у заяве неабходнасць прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, адзначыўшы, што некаторыя парушэнні могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці. У гэтым кантэксце ў Бруселі віталі працу спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і іншых міжнародных інстытутаў, а таксама заклікалі Мінск “у поўнай меры” супрацоўнічаць з міжнароднымі і рэгіянальнымі праваабарончымі механізмамі.
У заяве асуджаецца падпісаны Лукашэнкам указ ад 4 верасня 2023 года, які абмяжоўвае выдачу пашпартоў і аказанне іншых консульскіх паслуг беларусам за мяжой, і пацвярджаецца курс на далейшую падтрымку пацярпелых ад рэпрэсій.
Акрамя гэтага, Савет ЕС асудзіў падтрымку рэжымам Аляксандра Лукашэнкі расійскай агрэсіі ва Украіне, саўдзел Мінска ў “незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей”, размяшчэнне на беларускай тэрыторыі расійскай ядзернай зброі, “гібрыдныя атакі” з дапамогай мігрантаў вонкавых межаў ЕС “у палітычных мэтах”.
Прадметам “занепакоенасці” Савета ЕС сталі таксама “шматлікія нявырашаныя пытанні бяспекі” на Беларускай атамнай электрастанцыі, у сувязі з чым Мінску заяўлена аб неабходнасці прытрымлівацца “самых высокіх міжнародных стандартаў экалагічнай і ядзернай бяспекі”, а таксама “аператыўна выканаць рэкамендацыі ЕС па стрэс-тэставанні”.
Нагадаўшы аб уведзеных у дачыненні да Мінска санкцыях, Брусель заявіў аб гатоўнасці “прымаць далейшыя абмежавальныя і адрасныя меры ” ў дачыненні да беларускіх уладаў.
Таксама ў заяве выказваецца “глыбокая занепакоенасць” у сувязі з “дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі, якія закранаюць нацыянальную ідэнтычнасць Беларусі”.
Як толькі Беларусь уступіць на шлях дэмакратычных пераўтварэнняў, ЕС акажа падтрымку для “стабілізацыі яе эканомікі і рэфармавання яе інстытутаў”, гаворыцца ў заяве.
“Наша мэта — дапамагчы павысіць устойлівасць і прасоўваць дэмакратычныя рэформы, стварыць новыя працоўныя месцы і палепшыць узровень жыцця людзей, у тым ліку з дапамогай комплекснага плана эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў памеры да 3 млрд еўра”, — рэзюмуюць аўтары дакумента.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка