Памёр палітвязень Ігар Леднік (дапоўнена)
20 лютага, Позірк. На 64-м годзе жыцця памёр палітвязень Ігар Леднік, паведамляе БСДП (Грамада).
Журналіст і грамадскі актывіст быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасьля іх ён на волю не выйшаў.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
Леднік быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 года яго адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.
Ён адбываў пакаранне ў ПК № 15 у Магілёве.
18 ліпеня 2022-га суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонкі Ледніка ў “Фэйсбуку” “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў. У студзені 2024 года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў бальніцу з гарадзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прободную язву страўніка.
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка