Пракурор санкцыянаваў узяцце пад варту мужчыны, які напаў з сякерай на медыкаў
23 лютага, Позірк. 33-гадовага жыхара сталіцы, які напаў з сякерай на фельчараў хуткай дапамогі, вырашана ўзяць пад варту ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 14 і п.1 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства дзвюх асоб), паведаміла пракуратура Мінска.
“Пракурор санкцыянаваў прымяненне названай меры стрымання з улікам абставінаў і цяжару зробленага, асобы абвінавачанага, які неаднаразова праходзіў стацыянарнае лячэнне ў ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя”, — адзначаецца ў паведамленні ведамства.
Аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да мужчыны Следчы камітэт паведаміў 12 лютага. Ён змешчаны ў РНПЦ псіхічнага здароўя.
“Паводле звестак следства, днём 10 лютага <…> фельчары выязной брыгады прыехалі ў кватэру дома па вуліцы Пржэвальскага для шпіталізацыі 33-гадовага мужчыны ў псіхіятрычную клініку, — гаварылася ў паведамленні СК. — Да медыкаў звярнуўся бацька мужчыны. Яго сын ужо больш за 10 гадоў пакутуе на псіхічныя расстройствы, літаральна 6 лютага ён выпісаны з установы аховы здароўя пасля чарговага лячэння. Аднак лепей яму не стала”.
Спецыялісты, што прыбылі, паведаміла ведамства, папрасілі жыхара сталіцы “падняцца з ложка, апрануцца і прайсці з імі для далейшай кансультацыі ў бальніцы”. Пацыент “стаў паводзіць сябе агрэсіўна”, адзін з медыкаў “прыняў рашэнне выклікаць супрацоўнікаў міліцыі для аказання дапамогі”, але не паспеў гэта зрабіць.
“Мужчына за сваёй спіной пачуў дзіўныя гукі, — адзначыў СК. — Павярнуўшыся, ён убачыў, што яго калегу па галаве наносяць удары сякерай. Медык паспрабаваў выратаваць партнёра, аднак сам быў траўмаваны аналагічным чынам. На крыкі прыбег бацька, які паваліў сына на падлогу і выбіў зброю з рук. У гэты час работнікам удалося выбегчы на вуліцу. Убачыўшы тое, што адбываецца, кіроўца аўтамабіля меддапамогі неадкладна звярнуўся ў праваахоўныя органы”.
Пацярпелыя 30 і 42 гадоў (паводле інфармацыі СМІ, Глеб Чарнякоў і Сяргей Савельеў адпаведна) былі шпіталізаваныя. Іх стан ацанілі як “сярэдняй ступені цяжкасці”. Папярэдне высветлена, што “сумарна ім нанесена не менш як 20 удараў сякерай у вобласць галавы і твару”.
Гл. таксама:
- ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць міжнароднае аб'яднанне "Славянскі парламенцкі саюз"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінюст дамагаецца ліквідацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемаразумення" і "Кропкі апоры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка