Мінск 17:31

Намінальны сярэдні заробак у студзені 2024 года паменшыўся на 280 рублёў

Фота: "Позірк"

26 лютага, Позірк. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені склала 1.991,2 рубля — на 279,8 рубля менш (-12,32%), чым у снежні 2023-га, але на 306,3 рубля больш (+18,18%), чым у студзені мінулага года, вынікае з інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Пры гэтым інфляцыя ў студзені склала 0,8% да снежня 2023-га і 5,9% да студзеня таго ж года.

Паводле ўзроўню намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 2.697,9 (у снежні — 3.240,2; -16,74%). У Мінскай вобласці ён склаў 2.011,8 (2.246,8; -10,46%), Брэсцкай — 1.739,1 (2.025,8; -14,15%), Гродзенскай — 1.763,4 (1.980,3; -10, 95%), Гомельскай — 1.827,7 (1.970,4; -7,24%), Віцебскай — 1.668,2 (1.861,8; -10,40%), Магілёўскай — 1.666,9 (1.810,4; -7,93%).

Больш за ўсё ў студзені было налічана работнікам сектара інфармацыі і сувязі — 5.182,1 (6.590,8). Далей ідуць прадстаўнікі сферы фінансаў і страхавання — 3.533,9 (4.226,8), прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 2.367,6 (3.097,2), будаўніцтва — 2.180,8 (2.494,1), прамысловасці — 2.174,1 ( 2.479,5), транспарту і лагістыкі — 1.981,6 (2.239,1), аптовага і рознічнага гандлю — 1.819,7 (2.064,5), аперацый з нерухомай маёмасцю — 1.682,1 (2.003,8), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 1662,4 (1.882,5), сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі — 1.563,4 (1.648,2), іншых відаў паслуг — 1.532,4 (1.651,9), спорту, забаў і адпачынку — 1.450,8 (1.695,7), сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванні — 1.441,7 (1.593,5), адукацыі — 1.447,3 (1.481,3), дзейнасці ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 1.388,7 (1.500,1).

2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен узрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).

Падзяліцца: