Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да аднаўлення “канструктыўнага супрацоўніцтва” з Балгарыяй
3 сакавіка, Позірк. “Беларускі бок” гатовы да аднаўлення “канструктыўнага супрацоўніцтва” з Балгарыяй, “у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сферах”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 сакавіка народ гэтай краіны ЕС з Днём вызвалення ад асманскага прыгнёту.
Паводле яго пераканання, збліжэнню Мінска і Сафіі будуць спрыяць “духоўная блізкасць, сімпатыя і павага паміж беларускім і балгарскім народамі”.
Гісторыя двухбаковых адносін, цытуе Лукашэнку яго прэс-служба, “налічвае не адно дзесяцігоддзе”, на працягу гэтага часу “заснаваныя на даверы традыцыйна дружалюбныя і партнёрскія кантакты <…> паспяхова ўмацоўваліся, спрыялі росквіту нашых дзяржаў”.
З тых часоў, як краіны Захаду перасталі прызнаваць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам, ён віншуе са святамі не кіраўнікоў гэтых дзяржаў, а народы.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Балгарыяй устаноўленыя 26 сакавіка 1992 года. З ліпеня 1994-га ў Сафіі функцыянуе пасольства Беларусі.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі з Балгарыяй у 2021 годзе склаў 119,12 млн долараў (беларускі экспарт — 75,11 млн, балгарскі імпарт — 44,01 млн, дадатнае сальда — 31,1 млн). Даных за 2022 і 2023 гады ведамства не прадставіла.
Аснову беларускага экспарту ў Балгарыю ў 2021 годзе склала металапрадукцыя, прадукцыя прамысловай галіны, нафтахімічнага комплексу, дрэваапрацоўкі і інш. У балгарскіх пастаўках пераважалі лекі, вата, шакалад, хлеб і мучныя кандытарскія вырабы, сокі, мыйныя і чысцячыя сродкі, акумулятары.
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка