Галоўчанка прапанаваў вярнуць дзяржзаказ у жыллёвым будаўніцтве

19 сакавіка, Позірк. Пра неабходнасць змяніць падыход да забеспячэння грамадзян жыллём заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 19 сакавіка на нарадзе па пытанні жыллёвага будаўніцтва.
Адзначыўшы наяўнасць “пэўных складанасцяў з будаўніцтвам жылля, асабліва з дзяржпадтрымкай”, Галоўчанка выказаў меркаванне, што дзейныя механізмы дзяржпадтрымкі “пачынаюць страчваць актуальнасць”, паколькі большасць людзей, якія мелі на права на гэты від дапамогі, ім скарысталіся. Акрамя таго, назіраецца тэндэнцыя, калі грамадзяне, якія маюць права на дзяржпадтрымку, адмаўляюцца будаваць жыллё, сказаў прэм’ер-міністр.
“Адначасова колькасць людзей, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, скарачаецца павольнымі тэмпамі. Расце колькасць сем’яў без дзяцей, якія жадаюць будаваць жыллё. Дзяржпадтрымка, нагадаю, аказваецца толькі сем’ям, дзе ёсць не менш за двое дзяцей”, — падкрэсліў Галоўчанка.
Ён лічыць важным забеспячэнне жыллём дзяцей-сірот, сем’яў з інвалідамі, прадстаўнікоў іншых ільготных катэгорый. Паводле слоў кіраўніка кабінета, неабходна стварыць умовы, якія дазволяць арганізацыям будаваць арэнднае жыллё для сваіх работнікаў за кошт уласных і пазыковых сродкаў, гэта “будзе спрыяць замацоўваецца кадраў на месцах”.
Гаворачы аб індывідуальным жыллёвым будаўніцтве, Галоўчанка прапанаваў даць фізічным асобам “магчымасць куплі гатовага індывідуальнага жылля замест самастойнага будаўніцтва, якое часцяком расцягваецца на доўгія гады”.
Таксама неабходна” аднавіць такое паняцце, як дзяржзаказ у будаўніцтве жылля”, заявіў ён.
Для вырашэння назапашаных праблем Мінбудархітэктуры распрацавала праект адпаведных нарматыўных прававых актаў. Галоўчанка паведаміў, што, на думку ведамства, іх рэалізацыя дасць магчымасць выканаць праграму жыллёвага будаўніцтва “і сёлета, і агулам у пяцігодцы”.
Паводле звестак Белстата, у студзені — лютым 2024 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 3,6 тыс. новых кватэр — на 36,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (5,7 тыс.), і ўдвая менш, чым за тыя ж месяцы 2022-га (7,2 тыс.).
Летась 21 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 433, якім адкарэктавана рашэнне аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, якое дзейнічала каля 10 гадоў.
У адпаведнасці з папраўкамі, якія ўступілі ў сілу сёлета 1 студзеня, дзяржпадтрымкай пры будаўніцтве жылля могуць скарыстацца ў тым ліку грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і да 15 студзеня 2022 года атрымалі зямельныя ўчасткі “для будаўніцтва жылых дамоў у малых гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах не па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+