МЗКЦ паўторна трапіў пад санкцыі ЗША, на гэты раз за садзейнічанне ракетнай праграме Пакістана
20 сакавіка, Позірк. Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) уключаны ў санкцыйны спіс Злучаных Штатаў Амерыкі за садзейнічанне ракетнай праграме Пакістана, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.
Беларускае прадпрыемства, адзначае амерыканскае знешнепалітычнае ведамства, “працавала над пастаўкай адмысловых аўтамабільных шасі для пакістанскай праграмы балістычных ракет далёкага дзеяння”. Гэтыя шасі, як заяўляе Дзярждэп, Комплекс нацыянальнай абароны Пакістана выкарыстоўвае ў складзе пускавога абсталявання.
Акрамя МЗКЦ пад абмежавальныя меры, накіраваныя супраць “распаўсюджвальнікаў зброі масавага паражэння і сродкаў яго дастаўкі”, трапілі тры кітайскія кампаніі — Xi’an Longde Technology Development Company Limited, Tianjin Creative Source International Trade Co Ltd і Granpect Company Limited.
Санкцыі блакуюць уласнасць гэтых кампаній на тэрыторыі ЗША або ў валоданні амерыканскіх рэзідэнтаў, любыя аперацыі з імі ўнутры краіны забароненыя.
Варта адзначыць, што МЗКЦ знаходзіцца ў санкцыйным спісе Злучаных Штатаў Амерыкі з дня поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, 24 лютага 2022 года. Тады ЗША ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да шэрагу банкаў, прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, генералітэту — усяго 24 юрыдычныя і фізічныя асобы — за падтрымку расійскай агрэсіі.
У спробе пераарыентавацца на рынкі ў тым ліку азіяцкіх дзяржаў прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў 2023 годзе неаднаразова праводзілі перамовы з уладамі Пакістана.
30 траўня ў Ісламабадзе міністр замежных спраў Сяргей Алейнік абмеркаваў са сваім пакістанскім калегам Білавалам Бхута Зардары “стварэнне зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў і электратранспарту”. Беларускі бізнес, паводле слоў кіраўніка МЗС, зацікаўлены пастаўляць у Пакістан сельскагаспадарчую, кар’ерную і дарожна-будаўнічую тэхніку, прадукцыю дрэваапрацоўкі і фармацэўтыкі.
12 ліпеня на сустрэчы беларускага амбасадара Андрэя Мяцеліцы і намесніка міністра эканомікі Пакістана Казіма Ніаза было заяўлена, што бакі зацікаўленыя “ў далейшым умацаванні партнёрства <…> у эканоміцы і іншых сферах”.
Лукашэнка, віншуючы 14 жніўня з Днём незалежнасці Пакістана папярэдняга прэзідэнта краіны Арыфа Алві, адзначыў, што Мінску і Ісламабаду “па сілах эфектыўна нарошчваць сувязі ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, вытворчасці электратранспарту, нафтахіміі, адукацыі, навукі і тэхналогій”.
У лістападзе Беларусь завяршыла працэдуры ратыфікацыі пагаднення з Пакістанам аб узаемным скасаванні візавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Пакістан — далёка не самы буйны гандлёвы партнёр Беларусі. Даныя пра ўзаемны гандаль за 2022 і 2023 год адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, паводле інфармацыі беларускай амбасады ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі — 8,9 млн).
На пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх стасункаў, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 разоў у параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд долараў.
“Ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва таксама адкрывае шырокія магчымасці для эканамічнага ўзаемадзеяння. У апошнія гады назіраецца ўмацаванне ваеннага супрацоўніцтва, што падкрэсліваецца стварэннем і правядзеннем пасяджэнняў ваенна-тэхнічнага камітэта. Такое развіццё не толькі паглыбляе стасункі ў сферы абароны, але і садзейнічае абмену стратэгічнымі ведамі. Ваеннае ўзаемадзеянне дапаўняецца супрацоўніцтвам у галіне адукацыі і навуковых даследаванняў”, — адзначыў інстытут.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+