Мінск 19:06

Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах БВФБ 23 красавіка

Крыніца: freepik.com

23 красавіка, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 красавіка.

Курс долара вырас да 3,2543 рубля (+0,0028, +0,09%), юаня — да 4,4775 рубля за 10 (+0,0028, +0,06%), еўра — да 3,48 рубля (0,0213, 0,62%), расійскага рубля — да 3,4845 рубля за 100 (+0,0001, +0,003%).

На мінулым працоўным тыдні (15–19 красавіка) знізіліся курсы ўсіх асноўных замежных валют: долара — на 0,07% (з 3,264 да 3,2616), юаня — на 0,06% (з 4,49 да 4,4874 за 10), расійскага рубля — на 0,27% (з 3,4907 да 3,4812 за 100), еўра — на 0,78% (з 3,5 да 3,4728).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: